Барысан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барысан
індан. Bukit Barisan
03°00′ пд. ш. 102°15′ у. д.HGЯO
Краіна
Даўжынякаля 650 км
Найвышэйшая вяршыняКерынчы 
Вышыня3805 м 
Барысан (Інданезія)
Барысан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыса́н (індан.: Bukit Barisan) — горны хрыбет у Інданезіі, на паўднёвым захадзе вострава Суматра.

Даўжыня хрыбта Барысан каля 650 км. Вышыні да 3805 м (вулкан Керынчы)[1][2]. Складзены пераважна сланцамі, кварцытамі, вапнякамі, гранітамі і пародамі вулканічнага паходжання. Шэраг патухлых і актыўных вулканаў (Керынчы, Таланг, Каба, Марапі і інш.)[2]. Схілы моцна парэзаныя рэкамі. На схілах вечназялёныя вільготныя трапічныя лясы.

На хрыбце знаходзяцца вытокі рэк Індэрагіры, Мусі, Хары і інш.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 108. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  2. а б Барисан (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]