Беата
Беата | |
---|---|
ісп. Beata | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 27 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
17°34′42″ пн. ш. 71°30′42″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Вялікія Антыльскія астравы |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беа́та (ісп.: Beata) — востраў ля паўднёвага ўзбярэжжа Дамініканскай Рэспублікі. Плошча — 27 км². Сталага насельніцтва няма.
Востраў Беата сфарміраваны на водмелі, што з'яўляецца падводным працягам суседняга вострава Гаіці. Аддзелены ад яго пралівам (5,15 км). Паверхня нізкая, складзеная пераважна з вапнякоў. На паўднёвым узбярэжжы мангравыя балоты. Даўжыня — 8,52 км. Найбольшая шырыня — 6,14 км.
Востраў пакрыты лясной расліннасцю. Яго насяляюць некалькі відаў наземных і марскіх птушак, ігуаны, крабы і чарапахі. Уваходзіць у склад запаведніка.
Мяркуецца, што ў старажытнасці востраў Беата быў заселены індзейцамі, якія здабывалі тут малюскаў. Захаваліся звалкі ракавін. Аднак у 1494 г., калі ён быў адкрыты Х. Калумбам, сталага насельніцтва ўжо не было. Іспанскія каланісты выкарыстоўвалі яго для часовага ўтрымання статкаў свойскай жывёлы і здабычы солі. У нашы дні ненаселены, аднак наведваецца рыбакамі і турыстамі.