Белае (возера, басейн Дахнаркі)
Белае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,42 км |
Шырыня | 1,18 км |
Плошча | 1,09 км² |
Аб’ём | 0,00247 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,1 км |
Найбольшая глыбіня | 3,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,1 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 34,7 км² |
Упадаюць | канал Рабінаўка, рака Дахнарка |
Выцякаюць | рака Дахнарка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бе́лае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дахнарка за 5 км на поўнач ад горада Полацк.
Плошча паверхні возера 1,09 км². Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1,18 км. Глыбіня возера дасягае 3,1 м. Плошча вадазбору 34,7 км².
Катлавіна Белага возера рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія даўжынёй 5,1 км утварае некалькі заліваў і мысоў. Берагі возера сплавінныя, на поўначы высокія и абразійныя. Пойма шырынёй ад 50—150 метраў да 1 км, забалочаная і тарфяністая. Дно плоскае. Мелкаводдзе пясчанае. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 2 м. прыбрэжная расліннасць займае палосу шырынёй 30—180 м.
У возера ўпадае канал Рабінаўка, працякае рака Дахнарка, злучаючая Белае з азёрамі Чорнае і Дахнарскае. Каля возера вёскі Гендыкі, Булаўкі.
У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, сазан, лешч і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 265. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Озёра Полоцкого района Архівавана 14 жніўня 2012. (руск.)
- Иванов В. Г. Всё озёра Беларуси. Т. 1. (руск.)