Беларусь на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларусь

Беларусь

Тэлеканал БТ (2003-2006)
Першы (2007-2011)
Беларусь 1 (2012-2021)
Беларусь 24 (2012-2021)
Адбор Нацыянальны (2003-2019)
Унутраны (2020)
Удзелы
Удзелы 18
Першы выступ 2003
Лепшы вынік 1 (2005, 2007)
Горшы вынік 14 (2004)
Спасылкі

Старонка краіны.

Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» прымала ўдзел з моманту яго заснавання ў 2003 годзе, і да 2020 года ўключна. З'яўляецца двухкратным пераможцам дзіцячага «Еўрабачання» — у 2005 і 2007 гадах. Акрамя таго Беларусь 10 разоў уваходзіла ў топ-5 на конкурсе і толькі тры разы аказвалася па-за дзясяткай лепшых. Арганізацыю нацыянальных адбораў (а ў 2010 і 2018 гадах — і самога конкурсу) праводзіла Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Конкурс трансляваўся штогод на тэлеканале Беларусь 1 і на спадарожнікавым канале Беларусь 24. Песні на дзіцячым «Еўрабачанні» краіна прадстаўляла, у асноўным, на рускай мове.

28 мая 2021 года, праз шэсць дзён пасля фіналу дарослага конкурса 2021 года, ЕВС прыпыніў членства БТРК у арганізацыі з прычыны парушэння правоў чалавека ў краіне, бягучага пераследу апазіцыі і інфармацыйнай падтрымкі аўтарытарнага рэжыма Белтэлерадыёкампаніяй. Вяшчальнік атрымаў два тыдні (да 11 чэрвеня), каб даць адказ, перш чым прыпыненне ўступіць у сілу, але Белтэлерадыёкампанія не дала на гэта ніякага адказу[1]. 1 ліпеня вяшчальнік быў выключаны з ЕВС, і такім чынам страціў правы на трансляцыю і ўдзел у конкурсах, якія арганізуюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам, у тым ліку і ў «Дзіцячым Еўрабачанні»[2]. Пазней было абвешчана, што выключэнне будзе доўжыцца тры гады, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну БТРК прыйдзецца паўторна падаваць заяўку на членства[3].

За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Беларусь атрымала 1848 балаў.

Удзел[правіць | правіць зыходнік]

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Месца правядзення Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Месца Балы
2003 Сцяг Даніі Капенгаген Вольга Сацюк Беларуская «Танцуй» 4 104
2004 Сцяг Нарвегіі Лілехамер Ягор Волчак Беларуская «Спявайце са мною» 14 9
2005 Сцяг Бельгіі Хаселт Ксенія Сітнік Руская «Мы вместе» «Мы разам» 1 149
2006 Сцяг Румыніі Бухарэст Андрэй Кунец Руская «Новый день» «Новы дзень» 2 129
2007 Сцяг Нідэрландаў Ротэрдам Аляксей Жыгалковіч Руская «С друзьями» «З сябрамі» 1 137
2008 Сцяг Кіпра Лімасол Дар'я Надзіна, Аліна Молаш, Карына Жуковіч Беларуская, руская «Сердце Беларуси» «Сэрца Беларусі» 6 86
2009 Сцяг Украіны Кіеў Юрый Дземідовіч Руская «Волшебный кролик» «Чароўны трусік» 9 48
2010 Сцяг Беларусі Мінск Данііл Казлоў Руская «Музыки свет» «Музыкі святло» 5 85
2011 Сцяг Арменіі Ерэван Лідзія Заблоцкая Руская «Ангелы добра» «Анёлы дабра» 3 99
2012 Сцяг Нідэрландаў Амстэрдам Ягор Жэшко Руская «А море море» «А мора мора» 9 56
2013 Сцяг Украіны Кіеў Ілля Волкаў Руская «Пой со мной» «Спявай са мной» 3 108
2014 Сцяг Мальты Марса Надзея Місякова Беларуская «Сокал» 7 71
2015 Сцяг Балгарыі Сафія Руслан Асланаў Руская, англійская «Волшебство» «Чараўніцтва» 4 105
2016 Сцяг Мальты Валета Аляксандр Мінёнак Руская, англійская «Музыка моих побед» «Музыка маіх перамог» 7 177
2017 Сцяг Грузіі Тбілісі Хелена Мерааі Руская «Я самая» «Я самая» 5 149
2018 Сцяг Беларусі Мінск Даніэль Ястрамскі Руская, англійская «Time» «Час» 11 114
2019 Сцяг Польшчы Глівіцы Елізавета Міснікава Руская, англійская «Пепельный» «Папялісты» 11 92
2020 Сцяг Польшчы Варшава Арына Пехцерава Руская, англійская «Пришельцы» «Прышэльцы» 5 130
З 2021 года ўдзел немагчымы (прыпынена членства ў ЕВС)

Правядзенне конкурсу ў краіне[правіць | правіць зыходнік]

Год Горад Арэна Вядучыя
2010 Мінск Мінск-Арэна Лейла Ісмаілава і Дзяніс Кур'ян[4]
2018 Яўген Перлін, Хелена Мерааі і Zena[5]

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. EBU EXECUTIVE BOARD AGREES TO SUSPENSION OF BELARUS MEMBER BTRC. European Broadcasting Union (28 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 May 2021. Праверана 28 May 2021.
  2. Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. euroradio.fm (30 чэрвеня 2021).
  3. BTRC: Suspenzija traje tri godine (харв.). eurosong.hr (27 жніўня 2021). Праверана 27 жніўня 2021.
  4. Meet them: the hosts of Junior 2010!. JuniorEurovision.tv (6 верасня 2010). Праверана 6 September 2010.
  5. Meet the hosts of Junior Eurovision 2018!. junioreurovision.tv. European Broadcasting Union (26 кастрычніка 2018). Праверана 26 October 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]