Беларусь 1
Беларусь 1 | |
---|---|
Тэлеканал «Беларусь 1» | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
Час вяшчання | 06:00 — 02:00 ( па выхадных 06:05 - 02:00) |
Мова вяшчання | Беларуская (да 8 кастрычніка 2003) і руская |
Фармат выявы | 1080i (16:9 HDTV) |
Дата пачатку вяшчання | 1 студзеня 1956 |
Аўдыторыя | 9 мiльёнаў чалавек |
Уладальнік | «Белтэлерадыёкампанія» |
Раннія назвы |
Беларуская праграма ЦТ СССР (1 студзеня 1956 — 24 снежня 1991) ТБК (25 снежня 1991 — 31 мая 1996) БТ (1 чэрвеня 1996 — 25 верасня 2006) Першы нацыянальны канал (26 верасня 2006 — 4 лістапада 2011) Беларусь 1 (з 5 лістапада 2011 па сённяшні час) |
Роднасныя каналы |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Голас канала | Аляксандр Міхайлавіч Цімошкін |
Слоган | Гэта - Беларусь-1! |
Сайт | www.tvr.by |
«Беларусь 1» — асноўны дзяржаўны тэлеканал Беларусi. Канал уваходзiць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь. Вяшчанне iдзе на беларускай і рускай мовах. Дата пачатка вяшчання — 1 студзеня 1956 года.
Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленні[правіць | правіць зыходнік]
Служба навін «Беларусь 1» часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку эфірнага часу ў навінах «Беларусь 1» надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.
- У красавіку 2020 года ў праграме «Клуб рэдактараў» абурыліся тым, што недзяржаўныя СМІ інфармуюць сваіх чытачоў аб бягучых падзеях, уключаючы пандэмію, не так, як дзяржпрапаганда. На працягу праграмы гледачам паказвалі тры скрыншота навін з сайта NN.by. Прычым трэці загаловак быў фейк, створаным у фоташопе — такой навіны на «Нашай Ніве» ніколі не было[1].
- 7 кастрычніка 2020 года ў сюжэце навін тэлеканала было расказана аб пагромах і марадзёрстве ў Кыргызстане падчас пратэстаў[2]. Як адзін з доказаў пагромаў, былі выкарыстаны кадры, знятыя каля кафэ «Нават». Але, уласнік кафэ навіну пра яго пагром — не пацвердзіла[3].
Расійскія супрацоўнікі «Russia Today» замянілі беларускіх калег, якія звольніліся з каналу «Беларусь 1» у знак пратэсту, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі[4].
Перадачы[правіць | правіць зыходнік]
- «XXL WOMAN TV»
- «Давярай і правярай»
- «Terra incognita. Беларусь невядомая»
- «Арсенал»
- «ВідэаЭнцыклапедыя Беларусі»
- «Заўтра — гэта мы!»
- «Урачэбныя таямніцы з доктарам А. Цярэшчанкам»
- «Каталіцкія святыні Беларусі»
- «Кулінарная дыпламатыя»
- «Перазагрузка»
- «Усё як мае быць»
- «Каробка перадач»
- «Добрай раніцы, Беларусь!»
- «Здароўе»
- «Існасць»
Лагатып[правіць | правіць зыходнік]
Тэлеканал змянiў 7 лагатыпаў. Цяперашнi — восьмы па ліку.
З 1993 па 1998 стаяў у правым нiжнім вугле. З 1998 па 2011 стаяў у левым верхнім вугле. З 2011 па сённяшні час стаіць у правым верхнім вугле.
- З 1 студзеня 1956 па 1993 лагатып адсутнічаў.
- З 1993 па 31 мая 1996 лагатыпам быў белы надпіс «ТБК» у шэрым квадраце. Знаходзiўся ў правым нiжнім вугле.
- З 1 чэрвеня 1996 па 31 сакавіка 1997 выкарыстоўваўся такі ж лагатып, але надпіс змяніўся на «БТ». Знаходзіўся там жа.
- З 1 красавіка 1997 па 31 снежня 1997 лагатып быў у выглядзе ромба, складзенага з трох трохвугольнікаў чырвонага, зялёнага і белага колераў, замест чацвёртага трохвугольніка быў надпіс «БТ». Знаходзіўся там жа.
- З 1 студзеня 1998 па 1 верасня 2002 лагатыпам быў стылізаваны бусел, а за ім быў зялёна-чырвоны акруглы прамавугольнік. Знаходзіўся у левым верхнім куце. Падчас выпускаў навінаў лагатып быў паменшаным у памеры. Канчаткова паменшыўся ў 2001.
- З 2 верасня 2002 па 25 верасня 2006 лагатып уяўляў сабой літары БТ, злучаныя разам, абрэвіятура складалася з шэрых напаўпразрыстых прамавугольнікаў і лагатып быў напаўпразрыстым. Знаходзіўся там жа.
- З 26 верасня 2006 па 4 лістапада 2011 лагатып уяўляў з сябе шэрую напаўпразрыстую пазалочаную адзiнку з беларускім двуколером побач, лагатып напаўпразрысты. Знаходзіўся там жа.
- З 5 лістапада 2011 по сённяшні час лагатып ўяўляе з сябе чырвоны квадрат с лічбай 1, пад ім зялёны прамавугольнік са словам белага «БЕЛАРУСЬ». Знаходзіцца ў правым верхнім вугле.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ На «Беларусь 1» создали фейк о «Нашай Ніве» (руск.) . naviny.by(руск.) бел.. Праверана 30 верасня 2020.
- ↑ После протестов в Кыргызстане начался разгул мародеров (руск.) . Белтэлерадыёкампанія (7 кастрычніка 2020). Праверана 24 кастрычніка 2020.
- ↑ Беларусь, Кыргызстан, Нагорный Карабах – разоблачаем фейки (руск.) . БелСат (23 кастрычніка 2020). Праверана 24 кастрычніка 2020.
- ↑ tagesschau.de Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus? (German).