Лейла Рызванаўна Ісмаілава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лейла Ісмаілава
Leila Ismailava.JPG
Лейла Ісмаілава. Фота Радэліа Астудзіла(англ.) бел..
Імя пры нараджэнні Лейла Рызванаўна Ісмаілава
Род дзейнасці журналіст, мадэль, тэлевядучы
Дата нараджэння 28 жніўня 1989(1989-08-28) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Рызван Ісламавіч Ісмаілаў
Маці Галіна Іванаўна Ружанцова
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Міс Мінск-прэса-2009
Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011

Сайт leila.tv
Лейла Ісмаілава на Вікісховішчы

Лейла́ Рызва́наўна Ісмаілава (Лейла́ Рызва́наўна Ісмаіллі́, нар. 28 ліпеня 1989, г. Мінск, Беларусь) — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграм, мадэль. У прыватнасці, вяла дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г., які праходзіў у Мінску (разам з Д. Кур'янам), абвяшчала вынікі галасавання ад Беларусі на «Еўрабачанні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Еўрабачання» 2012 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лейла нарадзілася ў сям'і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца г. Агдама (Азербайджан), і мінчанкі Г. І. Ружанцовай. Праз месяц пасля нараджэння дачкі сям'я пераехала ў г. Баку.

Калі Лейле было 3 гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу з армянскага боку. Маці з трыма дзяцьмі вернулася ў Мінск.

Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 г. скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (клас гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыявізуальная журналістыка, дыплом з адзнакаю, лепшая выпускніца інстытута 2011 г.)[2].

У 2010 г., паводле стыпендыяльнай праграмы Еўрапейскага Саюза Эразмус Мундус, навучалася ва Універсітэце імя Арыстоцеля (г. Салонікі, Цэнтральная Македонія, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Мінск на адбор вядучых для дзіцячага «Еўрабачання». Паспяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.

Здымаецца таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкламе. Удзельнічала ў ІІІ з'ездзе азербайджанцаў свету. З 2011 г. навучаецца ў адной з акцёрскіх школ у Галівудзе (г. Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША).

Маці Лейлы — настаўніца рускай мовы і літаратуры ў гімназіі. Старэйшая сястра Эсміра — журналіст, эканаміст і літаратар; працавала, у прыватнасці, у Пасольстве Азербайджана ў Беларусі, у цяперашні час — у прадстаўніцтве Праграмы развіцця ААН у Мінску. Малодшы брат Бахрам навучаецца ва ўніверсітэце.

Асноўныя тэлепраграмы[правіць | правіць зыходнік]

У музычных кліпах[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Герб г. Мінска Тытул «Міс прэса» на конкурсе «Міс Мінск» 2009 г.
  • Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011 г. у намінацыі «Лепшая вядучая музычна-забаўляльнага шоў».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]