Бенгкулу
Выгляд
У гэтага паняцця ёсць іншыае значэнне Правінцыя Бенгкулу. |
Горад
Бенгкулу
Bengkulu
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бенгкулу (індан.: Bengkulu) — горад на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Суматры, адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Бенгкулу. Насельніцтва (2014 г.) — 328 827 чал.
Горад быў заснаваны ў 1719 г. брытанскімі гандлярамі вакол крэпасці Мальбара. У 1824 г. перададзены пад кіраванне галандцам. У каланіяльны перыяд у Бенгкулу некаторы час жыў Сукарна, тут ён пазнаёміўся са сваёй жонкай Фатмаваці. З 1945 г. горад у складзе незалежнай Інданезіі.
У Бенгкулу дзейнічаюць марскі порт, аэрапорт, універсітэт. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасці бытавой хіміі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 30 ліпеня 2013.
- Гісторыя пасля абвяшчэння незалежнасці