Бенджамін Раш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенджамін Раш
англ.: Benjamin Rush
Дата нараджэння 4 студзеня 1746(1746-01-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1813(1813-04-19)[3][4] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Julia Stockton Rush[d]
Дзеці Рычард Раш
Род дзейнасці хімік, пісьменнік, псіхіятр, урач, выкладчык універсітэта, палітык
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік John Redman[d], Джозеф Блэк і William Cullen[d]
Вядомы як падпісант Дэкларацыі незалежнасці, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенджамін Раш (англ.: Benjamin Rush, 4 студзеня 1746 [24 снежня 1745 па старым стылі] — 19 красавіка 1813) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў. Раш быў грамадскім дзеячам у Філадэльфіі, дзе ён быў лекарам, палітыкам, грамадскім дзеячам, педагогам і гуманістам, а таксама заснавальнікам коледжа Дыкінсана ў Карлайле, штат Пенсільванія.

Раш падпісаў Дэкларацыю незалежнасці і прыняў ўдзел у Кантынентальным кангрэсе. Ён служыў у якасці хірурга ў Кантынентальнай арміі. Раш таксама быў прафесарам хіміі, медыцынскай тэорыі і клінічнай практыкі ў універсітэце Пенсільваніі.

Раш быў лідарам амерыканскай Асветы, і актыўным прыхільнікам амерыканскай рэвалюцыі. Ён быў лідарам ратыфікацыі Канстытуцыі ў Пенсільваніі ў 1788 годзе. Раш быў прыхільнікам многіх рэформаў, асабліва ў галінах медыцыны і адукацыі. Ён выступаў супраць рабства, за бясплатныя дзяржаўныя школы, за паляпшэнне адукацыі для жанчын і больш асветы для пенітэнцыярнай сістэмы. Як вядучы лекар краіны, Раш аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне медыцынскай прафесіі ў ЗША. Як прыхільнік Асветы, Раш імкнуўся да арганізацыі ўсіх медыцынскіх ведаў вакол тлумачальных тэорый, а не на спадзяванне на эмпірычныя метады. Раш сцвярджаў, што хвароба была вынікам дысбалансу ў фізічнай сістэме арганізма і было выклікана непаладкамі ў галаўным мозгу. Яго падыход падрыхтаваў глебу для наступных медыцынскіх даследаванняў, хоць сам Раш не прымаў уздзелу ні ў адным з іх. Раш спрыяў здароўю насельніцтва шляхам прапаганды чыстаты навакольнага асяроддзя і падкрэсліваючы важнасць асабістай і ваеннай гігіены. Яго даследаванне псіхічных захворванняў зрабілі яго адным з заснавальнікаў амерыканскай псіхіятрыі.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 10 студзеня 2022.
  2. Libraries Australia Authorities Праверана 10 студзеня 2022.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 студзеня 2022.
  5. а б Матэматычная генеалогія — 1997.