Перайсці да зместу

Бенедыкцыянал Святога Этэльвольда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенедыкцыянал Святога Этэльвольда. 970-я
англ.: Benedictional of St. Æthelwold
Брытанская бібліятэка
(інв. Additional MS 49590)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенедыкцыянал Святога Этэльвольда (англ.: Benedictional of St. Æthelwold, Additional MS 49598) — ілюмінаваны бенедыкцыянал X стагоддзя, найважнейшы з захаваных твораў англасаксонскай уінчэстэрскай школы ілюмінавання.

Бенедыкцыянал змяшчае розныя пантыфікальныя  (руск.) дабраславенні, чытаныя ў часе імшы ў розныя дні літургічнага года, а таксама з нагоды асвячэння свечак на Стрэчанне Гасподняе. Рукапіс быў створаны манахам Гадэманам па заказе Этэльвольда  (англ.), епіскапа Уінчэстэрскага  (англ.). Рукапіс раскошна ўпрыгожаны і лічыцца агульнапрызнаным шэдэўрам англасаксонскага мастацтва. Ён уключае 28 паўнастаронкавых мініяцюры, 19 старонак з рамкай вакол тэксту і два ініцыяла, адзін з якіх у рамцы. Паколькі не ўсё, што меркавалася ўключыць у бенедыкцыянал, у ім прысутнічае, мяркуецца, што ў ім павінна было быць 15 старонак з мініяцюрамі і яшчэ больш апраўленых старонак. Пры стварэнні рукапіса выкарыстоўваўся шырокі спектр фарбаў, часта ўжывалася размалёўванне па-над іншым колерам для ўзмацнення эфекту. Выкарыстана шмат золата і срэбра. Стыль характарызуецца яркімі колерамі, багатым акантавым арнаментам, і фігурамі, якія часта выходзяць за рамкі, адведзеныя ім.

Бенедыкцыянал быў створаны ў перыяд паміж 963 і 984 гадамі, калі пасаду епіскапа Уінчэстэрскага займаў Святы Этэльвольд. Паколькі дабраславенне на дзень Святога Світуна  (англ.) згадвае пра цуды, звязаныя з гэтым святым, то, па думку даследчыкаў гэты тэкст не мог з’явіцца раней перанясення яго мошчаў 15 ліпеня 971 года. Згадка Святой Этэльрэды  (руск.) паказвае на тое, што рукапіс быў створаны пасля 970 года, пасля перааснавання абацтва Ілі  (руск.), першапачаткова заснаванага Этэльрэдай. Нарэшце, уплыў бенедыкцыянала Этэльвольда прасочваюць у створаным каля 979 года імшал Леафрыка.

Пісец Гадэман быў манахам Олд Мінстэра  (англ.) ва Уінчэстэры і мог ставіцца да той групы манахаў з Абінгдона  (англ.), якіх Этэльвольд прывёў ва Уінчэстэрскі сабор  (руск.), каб замяніць былых там да гэтага канонікаў. У 973 годзе Этэльвольд перасяліў Гадэмана ў новазаснаванае Торнейскае абацтва  (англ.), альбо як свайго прадстаўніка, альбо як самастойнага абата. Пасля смерці Этэльвольда Гадэман працягнуў служыць абатам у Торні. «Чырвоная торнейская кніга» называе Гадэмана асабістым капеланам Этэльвольда.

Мяркуецца, што бенедыкцыянал заставаўся ва Уінчэстары пасля смерці Этэльвольда, па меншай меры пералік XV стагоддзя рэліквій Хайдскага абацтва, размешчанага побач з гэтым горадам, змяшчае гэты рукапіс. У XVII стагоддзі ён знаходзіўся ва ўласнасці Генры Комптана  (руск.), майстра шпіталя Святога Крыжа, які пазней стаў біскупам Оксфарда (з 1674 года) і Лондана (з 1676 года). Комптан памёр у 1713 годзе і рукапіс перайшоў да яго пляменніка, Хатана Комптана, лейтэнанта Таўэра. Апошні перадаў рукапіс Уільяму Кавендышу  (англ.), другому герцагу Дэваншырскаму, у спадчыннікаў якога яе купіў Брытанскі музей.

Зноскі