Бока Харам
Супольнасць прыхільнікаў распаўсюджвання вучэнні прарока і джыхаду | |
---|---|
Ідэалогія | ісламскі фундаменталізм |
Этнічная прыналежнасць | кануры, фульбе, хаўса і інш. |
Лідары |
Махамед Юсуф † Абубакар Шэкаў † |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2002 |
Саюзнікі | Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыба, Ісламская дзяржава |
Праціўнікі | Нігерыя, Камерун, Чад, Нігер |
Колькасць членаў | ад 4 да 6 тысяч[1] |
Удзел у канфліктах | Вайна супраць Бока Харам, Канфлікт у Камеруне (з 2014) |
«Бока харам» (з 2015 года — Заходнеафрыканская правінцыя Ісламскай дзяржавы) — радыкальная нігерыйская ісламісцкая тэрарыстычная арганізацыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая з 2002 года, калі яе правадыром стаў Махамед Юсуф. Галоўнай мэтай арганізацыі з’яўляецца ўвядзенне шарыяту на ўсёй тэрыторыі Нігерыі і выкараненне заходняга ладу жыцця. У ліпені 2009 года баевікі ініцыявалі беспарадкі на поўначы Нігерыі, нападаючы на хрысціянскія цэрквы і паліцэйскія ўчасткі. У маі 2014 года групоўка ўнесена Саветам Бяспекі ААН у спіс тэрарыстычных арганізацый[2].
Пасля прысягі на вернасць ІДІЛ у сакавіку 2015 года[3] «Бока харам» змяніла назву на «Заходнеафрыканская правінцыя Ісламскай дзяржавы» (Islamic State's West Africa Province, ISWAP)[4].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйная назва групоўкі — «Джамаат ахліс Суна Лідааваты валь-Джыхад»[5] (Jama'atu Ahlis Sunna Lidda'awati wal-Jihad)[6] (у перакладзе з арабскай — Супольнасць прыхільнікаў распаўсюджвання вучэння прарока і джыхаду). Назву «Бока харам» (хаўса: Boko haram) яна атрымала ад жыхароў горада Майдугуры, у якім знаходзілася база групоўкі[7]. «Бока харам» перакладаецца з мовы хаўса як «заходняя адукацыя забаронена»[7] ці «заходняе адукацыя грахоўна»[8]. Яно складаецца са слоў Boko, якое першапачаткова азначала «ілжывы», але потым стала выкарыстоўвацца для абазначэння заходняй адукацыі, і haram — харам, гэта значыць нешта забароненае[7].
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]«Бока харам» выступае супраць заходняй адукацыі, заходняй культуры і навукі[9]. Па меркаванням членаў групоўкі, любая грамадская і палітычная дзейнасць, звязаная з заходнімі каштоўнасцямі, павінна быць забароненая, у тым ліку: галасаванне на выбарах, нашэнне кашуль і штаноў, свецкая адукацыя[10]. Урад Нігерыі, з пункту гледжання «Бока харам», «сапсаваны» заходнімі ідэямі[11] і складаецца з «няверуючых», нават калі прэзідэнт фармальна з’яўляецца мусульманінам[10], таму ён павінна быць звергнуты, а краіна павінна кіравацца на аснове законаў шарыяту[11], больш строгіх, чым дзейнічаюць у паўночных штатах Нігерыі[12][13].
У 2009 годзе тагачасны лідар арганізацыі Махамед Юсуф заявіў у інтэрв’ю Бі-бі-сі, што ідэі заходняй адукацыі (напрыклад, дарвінізм, кругазварот вады ў прыродзе і г.д.) супярэчаць ісламу[14].
Этнічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Асноўную масу баевікоў «Бока харам» складаюць прадстаўнікі народнасці кануры[15]; нягледзячы на частыя вылазкі за межы этнічнай тэрыторыі кануры, спробы замацавацца ў іх не мелі плёну. У сувязі з малай зразумеласцю мовы кануры для большай часткі нігерыйцаў, у руху шырока выкарыстоўваюцца мовы хаўса і фульбе.
Зноскі
- ↑ Американцы подсчитали бойцов «Боко Харам»
- ↑ Совбез ООН объявил группировку "Боко харам" террористической . Праверана 23 мая 2014.
- ↑ Лидер «Боко Харам» присягнул на верность «Исламскому государству»
- ↑ Группировка «Боко Харам» сменила название
- ↑ Организации, связанные с «Аль-Каидой». Резюме с изложением оснований для включения в перечень. . Организация Объединенных Наций (22 мая 2014 года).
- ↑ Nigeria policemen in court trial for Boko Haram killing (англ.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 10 сакавіка 2012.
- ↑ а б в Who are Nigeria’s Boko Haram Islamists? (англ.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
- ↑ Islamic group spreading terror in Nigeria (англ.)(недаступная спасылка). CNN. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.
- ↑ Dozens killed in Nigeria clashes (англ.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 10 сакавіка 2012.
- ↑ а б Nigeria church hit by deadly gun attack in Gombe (англ.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 10 сакавіка 2012.
- ↑ а б Nigeria’s Boko Haram Islamists 'bombed Abuja police HQ' (англ.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 18 сакавіка 2012.
- ↑ Explosion Rips Through Catholic Church in Nigeria (англ.). New York Times. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 10 сакавіка 2012.
- ↑ Nigerian bombers blame U.N. for 'oppression' of Muslims (англ.)(недаступная спасылка). CNN. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 10 сакавіка 2012.
- ↑ Nigeria’s 'Taliban' enigma (англ.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 10 сакавіка 2012.
- ↑ BBC News — Who are Nigeria’s Boko Haram Islamists?