Канфлікт у Камеруне (з 2014)
Канфлікт у Камеруне | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна супраць тэрарызму, Канфлікт у Нігерыі | |||
![]() | |||
Дата | 28 снежня 2014 — цяперашні час | ||
Месца | Камерун | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Канфлікт у Камеруне — узброены канфлiкт памiж армiяй Камеруна i атрадамi анклава тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава Бока Харам.
Падзеi[правіць | правіць зыходнік]
Сутыкненнi[правіць | правіць зыходнік]
Першыя сутыкненні адбыліся ў канцы 2014 года, калi ў ноч з 28 на 29 снежня падчас бою з тэрарыстамі камерунскіх вайскоўцам атрымалася абясшкодзіць некалькі дзясяткаў членаў Бока Харам[3][4][5].
18 студзеня 2015 года баевікі выкрадаюць 80 мірных жыхароў, пры гэтым забіўшы траіх[6].
8 сакавіка лідар «Бока Харам» Абубакар Шэкаў дае прысягу Iсламскай дзяржаве[7]. «Бока Харам» пераназываецца ў «Заходнеафрыканскую правінцыю Ісламскай дзяржавы».
4 жніўня баевікі напалі на вёску Чакармары, дзе было забіта 8 чалавек і выкрадзена 135 мясцовых жыхароў[8].
2 снежня армія Камеруна падчас сваёй аперыцыi ліквідавала 100 баевікоў «Бока харам», вызваленыя з палону каля 900 чалавек[9].
1 лютага 2017 года ўзброеныя баевікі атакавалі групу тэхнічных супрацоўнікаў ААН, якія працавалі на мяжы Нігерыі і Камеруна. У выніку нападу пяць чалавек загінулі і некалькі іншых атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці[10].
15 сакавіка камерунская армiя адбіла у ісламісцкіх баевікоў 5 000 закладнікаў, больш за 60 баевікоў былі ліквідаваны[11].
13 чэрвеня 2019 года баевікі «Заходнеафрыканскай правінцыі Ісламскай дзяржавы» («Бока Харам») зладзілі маштабную атаку на поўначы Камеруна. У выніку загінулі па меншай меры 88 чалавек, у тым ліку 16 грамадзянскіх асоб[12]. 29 студзеня яны атакавалі пасёлак, размешчаны паблізу возера Чад на тэрыторыі камуны Блангуа, і забілі пяць яго жыхароў[13].
2 жніўня не менш за 18 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні ў лагеры бежанцаў на поўначы Камеруна пасля нападу групоўкі баевікоў з Нігерыі[14].
Тэракты[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2015-га года баевікі ажыццявілі два напады: на аўтобус (3 студзеня), забіўшы 15 мірных жыхароў[15], і на атрад УС Камеруна (12 студзеня)[16], калі загінуў 1 салдат. У адказ, 13 студзеня, камерунская армія праводзіць рэйд на тэрыторыі ў зоне кантролі баевікоў, знішчыўшы 143 тэрарыстаў[17].
3 верасня адбыўся двайны тэракт у горадзе Керава на поўначы Камеруна: 10 чалавек загінулі, яшчэ 100 атрымалі раненні[18]. 13 верасня чарговы адбыўся выбух у горадзе Калафата на мяжы з Нігерыяй. Ахвярамі тэракту сталі 10 чалавек. Падазраюць, што тэракт здзейснілі падлеткі ад 14 да 16 гадоў[19]. 20 верасня ў горадзе Мора здзейснены самападрыў двума маладымі смяротніцамi. Па агульнай складанасці загінула 5 чалавек[20]. 21 лістапада ў выніку тэракту, здзейсненага днём тэрарыстам-смяротнікам на поўначы Камеруна,дзесяць чалавек загінулі і яшчэ дзясяткі атрымалі раненні[21].
У 05:40 раніцы 13 студзеня 2016 года смяротнік атакаваў адну з мячэцяў у Камеруне. Загінула 12 чалавек[22]. 25 студзеня тагож гожа на поўначы Камеруна ў горадзе Бадо адбылася серыя тэрарыстычных актаў. У выніку загінулі 29 чалавек і 30 атрымалі раненні[23]. 26 студзеня, у выніку самападрыва чатырох тэрарыстаў-смяротнікаў на рынку ў Бадо загінулі каля 25 чалавек[24].
13 ліпеня ў горадзе Фотакал адбыўся тэракт з удзелам смяротніка з Бока Харам, у выніку чаго загінула 12 чалавек. 25 ліпеня адбываецца яшчэ адзiн тэракт, на гэты раз колькасць загінуўшых павялічылася да 14[25].
10 лютага 2017-га два тэрарыста-смяротніка падарвалі сябе падчас пахавальнай цырымоніі ў горадзе Нгуетчыў[26].
21 жніўня тэракт, здзейснены на поўначы Камеруна тэрарыстам-смяротнікам, забраў жыцці трох чалавек, яшчэ больш за 20 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці[27].
30 чэрвеня ў горадзе Джакана у выніку тэракту загінула 10 чалавек[28].
2 чэрвеня 2018-га два смяротніка падарвалі сябе ў лагеры бежанцаў. Мінімум 4 чалавекі загінулі, больш за 20 атрымалі раненні[29].
13 ліпеня ў выніку падрыву ў горадзе Ваза двух смяротнікаў загінула 15 чалавек, былі параненыя 45[30].
16 лютага і 21 лютага 2018 ісламісты здзяйсняюць два тэракту, дзе ў агульнай суме гінуць 8 камерунцаў[31][32].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Досье на Боко Харам от ТАСС
- ↑ ICG, 2014, p. 23
- ↑ Cameroon says fights off Boko Haram attacks, kills 41 militants (недаступная спасылка). Reuters (29 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2015. Праверана 29 снежня 2014.
- ↑ Boko Haram slaughter dozens in Cameroon village . News24 (28 снежня 2014). Праверана 29 снежня 2014.
- ↑ Boko Haram militants stage attacks in northern Cameroon . Reuters (29 снежня 2014). Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Suspected Boko Haram fighters kidnap around 80 in Cameroon (недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2015. Праверана 20 студзеня 2015.
- ↑ "Боко Харам" в Нигерии присягнула на верность ИГ . LB.ua.
- ↑ В Камеруне похищено 135 человек. . рамблер.новости.
- ↑ http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/2491848 . ТАСС.
- ↑ Боевики атаковали сотрудников ООН в Западной Африке: пять человек погибли . newsru.co.il.
- ↑ Камерун отбил у исламистских боевиков 5 тыс. заложников . REGNUM.
- ↑ Боевики ИГ убили десятки людей в Камеруне . lenta.ru. Праверана 13 лістапада 2020.
- ↑ AFP: в Камеруне боевики "Боко харам" атаковали поселок . ТАСС. Праверана 13 лістапада 2020.
- ↑ В Камеруне боевики убили 18 человек(руск.) . Газета.Ru. Праверана 13 лістапада 2020.
- ↑ At least 15 killed in 'Boko Haram' attack on Cameroon bus: sources (недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 20 студзеня 2015.
- ↑ Boko Haram attacks town in north Cameroon, killing one (недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 20 студзеня 2015.
- ↑ Cameroon says 143 Boko Haram fighters killed in clashes (недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 20 студзеня 2015.
- ↑ На севере Камеруна произошел двойной теракт . ВЕСТИ.RU.
- ↑ Десять человек стали жертвами терактов на севере Камеруна . РИА Новости.
- ↑ Камерун: новый теракт . Голос Америки.
- ↑ Террорист-смертник устроил кровавый теракт в Камеруне . Сегодня.ua.
- ↑ Смертник из «Боко Харам» взорвал мечеть в Камеруне . Федеральное Агентство Новостей.
- ↑ Камерун подвергся серии террористических атак . «Vector News» (25 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2018. Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ Korrespondent.net. Четыре смертника убили 25 человек в Камеруне – СМИ(руск.) . Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ Теракт в Камеруне унёс жизни 14 человек. (недаступная спасылка). Pronedra.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016. Праверана 27 снежня 2018.
- ↑ Двое смертников устроили теракт во время похорон в Камеруне . ФАН.
- ↑ «Смертник совершил теракт в Камеруне: три человека погибли на месте.» . ТАСС. Праверана 21 жніўня 2016.
- ↑ «Жертвами теракта в Камеруне стали десять человек». Все они входили в группу самообороны, целью которой был поиск боевиков «Боко Харам» (признана ООН террористической) . France Press—AFP. REGNUM (30 чэрвеня 2016). Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ Теракт в Камеруне: минимум 4 человека погибли . Пятый канал.
- ↑ Смертники устроили два взрыва в Камеруне, погибли 15 человек . Вести.ru.
- ↑ По меньшей мере два человека стали жертвами теракта в Камеруне(нявызн.) , ИА REGNUM . Праверана 3 лютага 2018.
- ↑ Камерун: в нападении боевиков «Боко Харам»* погибло шесть человек(нявызн.) , ИА REGNUM . Праверана 21 лютага 2018.