Перайсці да зместу

Брэзна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Брэзна
Brezno
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Прыматар
Яраслаў Дзям'ян
Заснаваны
1265
Першая згадка
Плошча
121,965 км²
Вышыня цэнтра
498 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
22 417 чалавек (2004)
Шчыльнасць
177 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+421-48
Паштовы індэкс
977 01
Аўтамабільны код
BR
Афіцыйны сайт
brezno.sk (славацк.)
Брэзна на карце Славакіі
Брэзна (Славакія)
Брэзна

Брэ́зна (славацк.: Brezno, ням.: Bries(en), венг.: Breznóbánya) — горад у цэнтральнай Славакіі на рацэ Грон у Славацкім Рудагор'і. Насельніцтва каля 23 тысяч чалавек.

Брэзна была ўпершыню згадана ў 1265 годзе ў лісце караля Белы IV як «Берэзун» — шахцёрскае паселішча, дзе здабываліся высакародныя металы.

У 1380 годзе Брэзна атрымала гарадскія правы. У XVII стагоддзі ў наваколлях горада пачалася здабыча дрэва, што прыцягнула струмень імігрантаў — лесасекаў з Штырыі. Насельніцтва таксама займалася авечкагадоўляй, гатаваннем вядомага «брызскага» сыра з авечага малака і пчалярствам[1]. У суседнім Гронцы быў створаны металургічны завод. Дзякуючы ўсяму гэтаму горад квітнеў.

У 1650 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд III даў гораду права вольнага каралеўскага горада.

У XIX стагоддзі ў Аўстра-Венгрыі з'яўляюцца буйнейшыя заводы і шахты і так Брэзна ўваходзіць у паласу стагнацыі[1], якая доўжылася да сярэдзіны XX стагоддзя, калі пачалася індустрыялізацыя горада.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Бриз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.