Будаўнічыя канструкцыі
Будаўні́чыя канстру́кцыі — асноўныя канструкцыйныя элементы будынкаў і збудаванняў. Адрозніваюць нясучыя канструкцыі, агараджальныя канструкцыі і будаўнічыя канструкцыі дапаможнага прызначэння: унутраныя перагародкі, лесвічныя маршы і пляцоўкі, аконныя рамы-вітражы і інш. Агараджальныя канструкцыі часта з’яўляюцца і нясучымі, напрыклад, сцены і перагародкі ў грамадскіх будынках, рэзервуары, абалонкі, скляпенні і інш.
Будаўнічыя канструкцыі падзяляюцца на жалезабетонныя, бетонныя, каменныя, металічныя, драўляныя, азбестацэментныя, пнеўматычныя канструкцыі. Выкарыстоўваюцца таксама канструкцыі са шклапластыкаў (часам у спалучэнні з клеенай драўнінай або фанерай і інш.).
Будаўнічыя канструкцыі разлічваюць на трываласць, устойлівасць і ваганні з улікам вонкавай нагрузкі, уласнай вагі, уплыву тэмпературы, усадкі і іншых фактараў. Пры выкарыстанні будаўнічых канструкцый вялкае значэнне надаецца іх тыпізацыі і ўніфікацыі, удасканаленню тэхналогіі іх вытворчасці, выкарыстанню лёгкіх эфектыўных матэрыялаў, укараненню аптымальных канструкцыйных вырашэнняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Будаўнічыя канструкцыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх