Перайсці да зместу

Бузіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бузіна

Бузіна чорная (Sambucus nigra)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sambucus L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35315
NCBI  4201
EOL  38451
GRIN  g:10679
IPNI  6117
FW  22769

Бузіна[3] (Sambucus) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевыя.

Высокія кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 10 метраў, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце няпарнаперыстае з непрыемным пахам. Кветкі дробныя, белыя, жоўтыя, крэмавыя, зеленаватыя, іншы раз ружовыя або чырвоныя, у верхавінкавых шчыткападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — сакаўная ягадападобная касцянка.

Існуе каля 25 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных шыротах. На Беларусі як здзічэлыя і натуралізаваныя трапляюцца бузіна гронкавая, або чырвоная (Sambucus racemosa), бузіна чорная (Sambucus nigra) і бузіна травяністая, або бузнік (Sambucus ebulus). У Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ вырошчваюць 6 інтрадукаваных відаў: бузіна Зібальда (Sambucus sieboldiana), бузіна камчацкая (Sambucus kamtschatica), бузіна канадская (Sambucus canadensis), бузіна карэйская (Sambucus coreana), бузіна пушыстая (Sambucus pubens) і бузіна сібірская (Sambucus sibirica).

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўныя, лекавыя, харчовыя, тэхнічныя, меданосныя, ядавітыя (кара мае алкалоід самбуцын), інсектыцыдныя і фітанцыдныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Бузина: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)