Булаваносец
Выгляд
Булаваносец | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Corynephorus P.Beauv., 1812 | |||||||||||||
|
Булаваносец[3][4] (Corynephorus) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі полымі сцёбламі (саломінамі) вышынёй 10—35 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, згорутае, шчацінападобнае, шурпатае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, у раскідзістых мяцёлках, складзеных з дробных каласкоў. Ніжняя лускавінка кветак з членістым булавападобным асцюком. Плод — сухая зярняўка жоўтага колеру.
Распаўсюджанне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду распаўсюджаны ў Міжземнамор’і і на Сярэднім Усходзе. Кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Выкарыстоўваюцца ў ландшафтным дызайне, у якасці замацавальнікаў пясчаных глебаў (утвараюць дзярніну)[4].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Corynephorus canescens (L.) P.Beauv. — Булаваносец сіваваты, ці Булаваносец блакітны, ці Булаваносец сівы
- Corynephorus deschampsioides Bornm.
- Corynephorus divaricatus (Pourr.) Breistr. — Булаваносец растапыраны
- Corynephorus fasciculatus Boiss. & Reut.
- Corynephorus macrantherus Boiss. & Reut.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- ↑ Corynephorus (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Булаваносец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 327.
- Кім Г. А. Булаваносец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 355.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Булавоносец — род Corynephorus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Corynephorus (англ.) // The Plant List
- Corynephorus // Royal Botanic Gardens, Kew (англ.)