Булаваносец сіваваты
Булаваносец сіваваты | ||||||||||||||||
![]() | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Булавано́сец сіваваты[3], Булаваносец сівы[4] (Corynephorus canescens) — від кветкавых раслін з роду Булаваносец (Corynephorus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынё 15—35[3] см. Утварае дзярнінку. Сцёблы шматлікія, прамыя, каленчата-прыўзнятыя ў ніжняй частцы. Лісце згорнутае шчацінкападобна, завостранае, цвёрдае, шурпатае, з гладкім краем, у прыкаранёвай разетцы. Похвы лісця светла-ружовага або цёмна-ружовага колеру. Суквецце — шчаціністая мяцёлка з нешматлікіх двухкветных каласкоў. Пыльнікі сіне-пурпуровага колеру, зрэдку — жоўтыя. Плод — сухая зярняўка.
Пашырэнне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Еўрапейскі і Міжземнаморскі від. Расце на сухіх, бедных на пажыўныя рэчывы глебах. Добра пераносіць засуху. Сустракаецца на пясчаных дзюнах, абрывах, палянах хваёвых і бярозавых лясоў, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Размнажаецца насеннем.
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Можа выкарыстоўвацца ў мэтах замацавання пясчаных глеб. Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кім Г. А. Булаваносец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 355.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Булавоносец седоватый — Corynephorus canescens: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Булавоносец // Архив природы России (Nature-Archive.RU) Архівавана 26 верасня 2019. (руск.)
- Судницина Д. Н. Булавоносец седой // Сайт ГБУК «Псковская областная универсальная научная библиотека» (руск.)