Бурштынавы шлях
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/Rota_do_%C3%A2mbar.jpg/220px-Rota_do_%C3%A2mbar.jpg)
Бурштынавы шлях — старажытны гандлёвы шлях, па якому ў антычнасці з Прыбалтыкі ў Міжземнамор’е пастаўляўся бурштын. Упершыню яго згадвае «бацька гісторыі» Герадот, хаця шлях дзейнічаў за тысячагоддзі да яго нараджэння: вырабы з балтыйскага бурштыну былі знойдзены ў грабніцы Тутанхамона.
У раннім сярэднявеччы шлях пачынаўся на землях прусаў, у гандлёва-рамесных цэнтрах Кауп і Труса, пасля ішоў на поўдзень па плыні Віслы, перасякаў Дунай каля Карнунта, праходзіў па тэрыторыі цяперашніх Чэхіі, Славакіі (праз Дзевін), Аўстрыі і Славеніі і канчаўся ў Аквілее.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя Гімбутас. Bronze Age Cultures in Central and Eastern Europe. Mouton Publishers, 1965. ISBN 90-279-0998-9.