Перайсці да зместу

Білі Боб Торнтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Білі Боб Торнтан
англ.: Billy Bob Thornton
Дата нараджэння 4 жніўня 1955(1955-08-04)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька William Raymond Thornton[d][3]
Маці Virginia Roberta Faulkner[d][3]
Жонка Connie Angland[d]
Дзеці Harry James Thornton[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, кінаакцёр, сцэнарыст, музыкант, спявак, акцёр агучвання, тэлеакцёр, аўтар песень, кінапрадзюсар, студыйны музыкант, рэжысёр
Кірунак кантры-рок і блюз-рок
Узнагароды
IMDb ID 0000671
billybobthornton.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Білі Боб Торнтан (англ.: Billy Bob Thornton; нар. 4 жніўня 1955, Хот-Спрынгс, Арканзас) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст, рэжысёр і спявак. Стаў шырока вядомы пасля выхаду драмы «Навостранае лязо» (1996), за напісанне сцэнарыя да якой Торнтан атрымаў прэмію «Оскар».

Білі Боб Торнтан нарадзіўся ў горадзе Хот-Спрынгс, штат Арканзас. Яго бацька Уілі Рэй Торнтан выкладаў гісторыю ва ўніверсітэце і працаваў па сумяшчальніцтве баскетбольным трэнерам. У сям’і акрамя Білі Боба, было яшчэ трое сыноў — Джымі Дон, Джым Бін і Джон Дэвід. У дзяцінстве Білі Боб шмат часу праводзіў са сваім дзядулем — Оцісам Торнтанам, які працаваў лесніком і жыў у маленькай хаціне пасярод лесу.

У школе ён хацеў стаць музыкантам і граў на барабанах у гурце «Stone Cold Fever». Потым пачаў кар’еру спевака ў калектыве «Tres Hombres».

Сусветную славу Торнтану прынесла драма «Навостранае лязо» (1996). У ёй ён выступіў рэжысёрам-пастаноўшчыкам, выканаўцам галоўнай ролі і аўтарам сцэнарыя, які прынёс яму адзіную ў кар’еры прэмію «Оскар».

7 кастрычніка 2004 года ён атрымаў уласную зорку на галівудскай «Алеі Славы» ў Галівудзе.

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1995
ф Мярцвяк Dead Man Вялікі Джордж Дракуліс
2003
ф Любоў насамрэч Love Actually прэзідэнт ЗША
  1. Billy Bob Thornton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Billy Bob Thornton // GeneaStar
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.