Джэймс Франка
Джэймс Франка | |
---|---|
англ.: James Franco | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Джэймс Эдвард Франка |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1978 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, сцэнарыст |
Кар’ера | 1997- |
Узнагароды |
Indiana Film Journalists Association Award for Best Actor[d] (2010) Golden Globe Award for Best Actor – Miniseries or Television Film[d] (2002) зорка на галівудскай «Алеі славы»[d] |
IMDb | ID 0290556 |
![]() |
Джэймс Эдвард Франка (англ.: James Edward Franco; 19 красавіка 1978, Пала-Альта, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, мастак. У 2011 годзе быў сувядоўцам Эн Хатавэй на 83-й цырымоніі «Оскар».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў акцёрскую кар'еру ў канцы 1990-х, выканаўшы адну з роляў у серыяле «Дзівакі і вар'яты», а таксама зняўшыся ў некалькіх моладзевых фільмах. У 2001 годзе ён сыграў галоўную ролю ў тэлевізійнай біяграфічнай карціне Марка Райдэла «Джэймс Дзін», стаўшы лаўрэатам прэміі Залаты глобус у намінацыі «Найлепшы акцёр міні-серыяла або тэлевізійнага фільма».
У пачатку 2000-х ён становіцца вядомым дзякуючы ролі Гары Озбарна ў трылогіі Чалавек-павук. У 2005 годзе зняўся ў фільме «Вялікі рэйд», выканаўшы ролю Роберта Прынса, камандзіра Батальёна Рэйнджараў, які выратаваў ваеннапалонных з лагера ў Кабанатуанэ падчас Другой сусветнай вайны. У наступным годзе зняўся ў трох фільмах: «Трыстан і Ізольда», «Паядынак», «Эскадрылля „Лафает“». У 2008 годзе зняўся ў камедыі «Ананасавы экспрэс: сяджу, куру» з калегам па серыяле «Дзівакі і вар'яты» Сэтам Рогэнам. Таксама сыграў адну з галоўных роляў у біяграфічным фільме «Харві Мілк».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэймс Франка
- Джэймс Франка на сайце «Internet Movie Database» (англ.)