Бітва ля Імбраса
Выгляд
Бітва ля Імбраса | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна на Міжземным моры | |||
| |||
Дата | 20 студзеня 1918 года | ||
Месца | Эгейскае мора, Дарданэлы | ||
Вынік | Стратэгічная перамога Антанты | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бі́тва ля во́страва І́мбрас — марскі бой паміж флатамі Вялікабрытаніі і Асманскай Імперыі падчас Першай сусветнай вайны.
Адбыўся 20 студзеня 1918 года, калі Асманская эскадра атакавала Брытанскі флот ля вострава Імбрас у Эгейскім моры. Сыход брытанскіх цяжкіх караблёў дазволіў асманскім (фактычна - нямецкім) лінейнаму крэйсеру «Явуз Султан Сялім» (Гэбен) і лёгкаму крэйсеру «Мідзілі» (Брэслаў) патапіць некалькі варожых караблёў перад атакай на брытанскую ваенна-марскую базу на востраве Мудрас. Нягледзячы на паспяховыя баявыя дзеянні і знішчэнне некалькіх брытанскіх караблёў ля вострава Імбрас, «Явуз Султан Сялім» і «Мідзілі» патрапілі ў міннае поле. «Мідзілі» патануў, а «Явуз Султан Сялім» быў моцна пашкоджаны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Бітва ля Імбраса на Вікісховішчы |
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
Катэгорыі:
- Марскія бітвы Першай сусветнай вайны
- Марскія бітвы Германіі
- Марскія бітвы Вялікабрытаніі
- Марскія бітвы Асманскай імперыі
- Марскія бітвы Грэцыі
- Канфлікты 1918 года
- Германія ў Першай сусветнай вайне
- Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
- Асманская імперыя ў Першай сусветнай вайне
- Грэцыя ў Першай сусветнай вайне
- Падзеі 20 студзеня
- Студзень 1918 года