Друга́я бі́тва ў Гельгала́ндскай бу́хце (англ.: Second Battle of Heligoland Bight, ням.: Zweites Seegefecht bei Helgoland) — марскі бой, які адбыўся 17 лістапада 1917 года ў Паўночным моры падчас Першай сусветнай вайны.
Пераўзыходзячыя сілы лінейных і лёгкіх брытанскіх крэйсераў атакавалі германскі атрад, які займаўся траленнемміннай загароды у Гельгаландскай бухце. Германскія крэйсеры пад камандаваннем адмірала фон Ройтэра, умела выкарыстоўваючы дымавыя заслоны, прыкрылі тральшчыкі i пацягнулi за сабой брытанскія караблі. Пагоня за германскімі крэйсерамі працягвалася да таго часу, пакуль брытанскія караблі не апынуліся пад агнём германскіх лінкараў «Кайзер» і «Кайзерын».
Брытанскія крэйсеры, спыніўшы пагоню, выйшлі з бою. У выніку бітвы некалькі германскіх і брытанскіх караблёў атрымалі нязначныя пашкоджанні. Германскі тральшчык «Кёдзінген», які выконваў функцыі брандвахты, у пачатку бою не паспеў зняцца з якара і быў затоплены артылерыйскім агнём брытанскіх эсмінцаў.
Вильсон Х. Линкоры в бою. 1914-1918 гг. — М.: Изографус, ЭКСМО, 2002. — 432 с. — (Военно-морская библиотека). — 7000 экз. — ISBN 5-946610-16-3.
Шеер Рейнхард. Германский флот в Мировую войну 1914—1918 гг. = Scheer R. Deutschlands Hochseeflotte im Weltkrieg. Persönliche Erinnerungen. — Berlin, Scherl, 1920. — М.: Эксмо, 2002. — 672 с. — (Военно-морская библиотека). — 5100 экз. — ISBN 5-7921-0502-9.