Бітва пад Зэльвай
Выгляд
Бітва пад Зэльвай | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года | |||
Дата | 4—5 ліпеня 1792 | ||
Месца | Зэльва, брод на Зэльвянцы | ||
Вынік | перамога расійскага войска | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Бі́тва пад Зэ́львай — бітва ў часе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 4—5 ліпеня 1792 года.
Атрымаўшы паразу пад Мірам 10 чэрвеня 1792, літоўскі корпус пачаў адступленне. 4 ліпеня атрад пяхоты (каля 1200 штыкоў) пад камандаваннем маёра Ведэльштэта на бродзе праз Зэльвянку сутыкнуўся з авангардам царскага войска. Пасля кароткага бою атрад заняў брод і ўтрымліваў свае пазіцыі да змяркання.
Увечары пачаўся лівень, і Міхал Забела загадаў разбіць лагер каля ракі, палічыўшы, што благое надвор'е стрымае рускіх. Наступным ранкам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, рускія перагрупаваліся, пад дажджом пераправіліся праз раку і неспадзявана атакавалі літоўскае войска. Міхал Забела прыняў рашэнне адступаць.