Бітва пры Вільяндзі
Бітва пад Вільяндзі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Лівонскі крыжовы паход | |||
Дата | 21 верасня 1217 | ||
Месца | ля Вільяндзі, Эстонія | ||
Вынік | перамога крыжакоў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бітва пад Вільяндзі, Бітва на дзень Святога Мацвея (эст.: Madisepäeva lahing) — адна з найбольш значных бітваў між немцамі і эстамі, якая адбылася ля горада Вільяндзі 21 верасня 1217 годзе, у часе Лівонскага крыжовага паходу.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]З боку эстаў выступала кааліцыя шасці асноўных правінцый (маакондаў) кантынентальнай Эстоніі: Равала (Рэвель), Ляэнемаа (Раталія), Хар’юмаа (Гарыэн), Вірумаа (Віронія), Ярвамаа (Гервен) і Сакала. Іхняе войска налічвала каля шасці тысяч салдат.
Супраць эстаў выступіла трохтысячнае лівонскае войска, якое складалася з войскаў рыжскага біскупа, крыжакоў графа Альберта з Гальштыніі, ордэна мечаносцаў і рушэння нядаўна перавернутых у хрысціянства латгалаў (летаў) і ліваў.
Ход бітвы
[правіць | правіць зыходнік]Крыжакі нанеслі эстам сакрушальнае паражэнне. Агульныя страты кааліцыі склалі амаль 1000 чалавек, не лічачы загінулых падчас уцёкаў. Загінулі таксама Лембіт (правадыр эстаў) і Каўпа (перавернуты ў хрысціянства правадыр лівонцаў).
Немцам дасталася каля дзвюх тысяч баявых коней.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Гэтая перамога германцаў прадвызначыла далейшы лёс цэнтральнай і паўднёвай Эстоніі, якія былі скораны цягам двух наступных гадоў. У канцы XIII стагоддзя аўтар сярэднявечнай Лівонскай рыфмаванай хронікі пісаў, што пасля гэтай бітвы эстаў прымусілі плаціць царкоўную дзесяціну, будаваць замкі і цэрквы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии / С. А. Аннинский. — М.; Л., 1938. (лацінскі тэкст з расійскім перакладам)
- Livlandishe Reinchronik mit Anmerkungen, Namenverzeichniss und Glossar. Herausgeben von Leo Meyer. — Paderborn, 1876.
- Чешихин Е. В. История Ливонии с древнейших времен. В 3 тт. Т.1. — Рига, 1884.