Біягеацэналогія
Біягеацэнало́гія — навука пра структуру, дынаміку і класіфікацыю згуртаванняў жывых істот у сувязі з месцам іх пражывання. Вывучае біялагічную прадукцыйнасць, кругаварот рэчываў і паток энергіі ў біягеацэнозах, іх цэласнасць і стабільнасць, межы і дынаміку. Прыватная частка біягеацэналогіі — біяцэналогія.
Даныя біягеацэналогіі важныя ў гаспадарчай дзейнасці чалавека і асабліва ў справе аховы прыроды.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак біягеацэналогіі пакладзены працамі рускіх вучоных В. В. Дакучаева і Г. Ф. Марозава, развіты вучэннем У. І. Вярнадскага пра біясферу і ролю жывога рэчыва ў фарміраванні зямной кары.
Заснавальнікам біягеацэналогіі як асобнай навукі з'яўляецца У. М. Сукачоў.
На Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі праблемы біягеацэналогіі распрацоўвалі акадэмік Іван Данілавіч Юркевіч і яго школа геабатанікаў, калектыў гідрабіёлагаў БДУ пад кіраўніцтвам Г. Г. Вінберга, які ў 1940-я гады пачаў вывучэнне біягеацэнозу воз. Нарач.
Навукова-даследчая работа вядзецца ў інстытутах АН Беларусі (эксперыментальнай батанікі, заалогіі, лесу, Цэнтральным батанічным садзе), біялагічных факультэтах ВНУ і іншых з выкарыстаннем комплексных метадаў вывучэння, мадэлявання і прагназавання біягеацэнатычных і экалагічных працэсаў і сістэм.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Биогеоценоло́гия // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 2. Абелия — Лимон. — С. 81—82. — 593 с. — 100 000 экз. (руск.)