Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў
Sukachev.jpg
Дата нараджэння

26 мая (7 чэрвеня) 1880(1880-06-07)

Месца нараджэння
сяло Аляксандраўка, Харкаўская губерня
Дата смерці

9 лютага 1967(1967-02-09) (86 гадоў)

Месца смерці
Масква
Грамадзянства
Навуковая сфера
Месца працы
Ленінградскі лясны інстытут, Ленінградскі ўніверсітэт, Маскоўскі ўніверсітэт
Навуковая ступень

доктар біялагічных навук

Навуковае званне

прафесар

Альма-матар
Санкт-Пецярбургскі лясны інстытут
Навуковы кіраўнік

Egbert Wolf[d]

Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Commons-logo.svg Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў на Вікісховішчы

Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў (26 мая (7 чэрвеня) 1880, сяло Аляксандраўка, Харкаўская губерня — 9 лютага 1967, Масква) — расійскі і савецкі геабатанік, лесавод і географ. Доктар біялагічных навук (1934). Акадэмік АН СССР (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Аляксандраўка Харкаўскай губерні (зараз у Харкаўскай вобласці Украіны). У 1898 годзе скончыў Харкаўскае рэальнае вучылішча, у 1902 годзе — Санкт-Пецярбургскі лясны інстытут. Быў пакінуты ў інстытуце асістэнтам пры кафедры батанікі, з 1906 г. выкладчык. У 1905 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Заходняй Еўропе, у 1909—1912 гг. выканаў некалькі навуковых экспедыцый на Урал, у Якуцію і Забайкалле. У 1911—1918 гг. выкладаў на Вышэйшых геаграфічных курсах. У 1912—1918 гг. на пасадзе малодшага батаніка Батанічнага музея Акадэміі навук. У 1914 годзе арганізаваў і ўзначаліў станцыю па вывучэнню лугавой расліннасці Наўгародскай губерні.
У 1918—1939 гг. У. М. Сукачоў загадчык аддзяленнем ляснога аддзела Сельскагаспадарчага вучонага камітэта. Адначасова ў 1918—1925 гг. прафесар Геаграфічнага інстытута, у 1919—1941 гг. прафесар і загадчык кафедры Ленінградскага лесатэхнічнага інстытута, у 1925—1941 гг. загадчык кафедры геабатанікі Ленінградскага ўніверсітэта.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны У. М. Сукачоў жыў у Свярдлоўску, працаваў загадчыкам кафедры біялагічных навук Уральскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе У. М. Сукачоў пераехаў у Маскву. У 1944—1948 гг. прафесар і загадчык кафедры дэндралогіі і сістэматыкі раслін Маскоўскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 г. займаўся стварэннем Інстытута лесу АН СССР, якім кіраваў да 1959 года. У 1946 годзе арганізаваў кафедру батанічнай геаграфіі ў Маскоўскім універсітэце імя М. В. Ламаносава, якой кіраваў да 1953 года.
У 1958—1962 гг. У. М. Сукачоў дырэктар Лабараторыі лесазнаўства АН СССР, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук АН СССР, у 1962—1966 гг. старэйшы навуковы супрацоўнік і з 1964 г. загадчык лабараторыяй у Батанічным інстытуце АН СССР (Ленінград).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У. М. Сукачоў аўтар больш за 500 навуковых прац па фітацэналогіі, лесазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыя раслін. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Адзін са стваральнікаў навукі біягеацэналогіі. У 1948 годзе ўзначаліў правядзенне навукова-даследчых работ па ахоўнаму лесаразвядзенню ў Валгаградскай і Варашылаўградская абласцях, Казахстане і Калмыкіі.

Быў рэдактарам выданняў: «Ботаничесий журнал», «Бюллетень Московского общества испытателей природы: Отдел биологический», «Лесоведение».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «Серп і Молат»
  • 3 ордэны Леніна
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Ордэн «Знак Пашаны»
  • Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імя У. М. Сукачова прысвоена Інстытуту лесу РАН.
  • У гонар вучонага названыя 18 відаў раслін.
  • Залаты медаль АН СССР імя У. М. Сукачова.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 259. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Hero of Socialist Labor medal.png  Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў на сайце «Героі краіны»