Вадзіцельскае пасведчанне
Вадзіцельскае пасведчанне, або пасведчанне кіроўцы — дакумент, які пацвярджае права кіравання механічным транспартным сродкам і (або) самаходнай машынай пэўнай катэгорыі.
Выдача дакумента рэгламентуецца нацыянальнымі заканадаўствамі і міжнароднымі дагаворамі. Асноўнымі ўмовамі атрымання вадзіцельскага пасведчання ёсць адпаведнасць кандыдатаў абмежаванням па ўзросце (мінімальным і максімальным) і стане здароўя, а таксама здача спецыяльных экзаменаў (тэарэтычных і практычных) ва ўпаўнаважаных органах (для Беларусі — ДАІ).
Удзел у некаторых спаборніцтвах па аўтаспорце вымагае ад кіроўцаў атрымаць спецыяльную ліцэнзію (як, напрыклад, суперліцэнзія ў Формуле-1)[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Карл Бенц, вынаходнік аўтамабіля сучаснага тыпу, атрымаў афіцыйны дазвол на карыстанне самаходам ад улад Вялікага Герцагства Бадэн у 1888 годзе пасля таго, як жыхары пачалі скардзіцца на шум і смурод ад яго машыны Motorwagen[3]. Да пачатку ХХ ст. еўрапейскія ўлады выдавалі такія дазволы індывідуальна і разава[3].
Абавязковае ліцэнзаванне кіроўцаў уступіла ў сілу ў Вялікабрытаніі 1 студзеня 1904 года[4] па тым, як Закон пра аўтамабілі 1903 года быў санкцыянаваны манархам. Кожны ўласнік аўта мусіў зарэгістраваць яго ў мясцовых органах улады і пацвердзіць рэгістрацыю па патрабаванні. Мінімальны век для права кіравання акрэслілі як сямнаццаць гадоў. «Вадзіцельскае пасведчанне» давала яго ўладальніку права «свабодна перасоўвацца» з абмежаваннем хуткасці руху ў 20 міль за гадзіну (32 км/г)[5]. Абавязковае тэставанне каб атрымаць такія правы было ўведзена ў 1934 годзе ў сувязі з прыняццем Закона пра дарожны рух[6].
Каралеўства Прусія ў складзе Германскай імперыі ўвяло абавязковае ліцэнзаванне 29 верасня 1903 года. Каб атрымаць ліцэнзію, трэба было прайсці экзамен на здатнасць да работ з механікай, праводзіць такія тэсты даручылі «Асацыяцыі па доглядзе катлоў» (Dampfkesselüberwachungsverein)[3]. У 1910 годзе імперскі ўрад увёў ліцэнзаванне кіроўцаў па ўсёй дзяржаве, устанавіўшы сістэму экзаменаў і патрабаванняў да кіроўцаў, прынятую ў іншых краінах[3].
Другія краіны Заходняй Еўропы таксама ўвялі ў ХХ стагоддзі экзамены на кіраванне, апошняй з іх была Бельгія, дзе да 1977 года можна было набыць і мець вадзіцельскае пасведчанне без таго, каб здаваць экзамен па кіраванні транспартным сродкам[7].
У ЗША з ростам смярцей у ДТЗ грамадскі розгалас прымусіў заканадаўцаў вывучаць французскія і нямецкія законы як прыклад[8]. 1 жніўня 1910 года ў штаце Нью-Ёрк уступіў у сілу першы ў Паўночнай Амерыцы закон пра ліцэнзаванне аўтатранспарту, які спачатку распаўсюджваўся толькі на прафесійных кіроўцаў[9]. Ліпенем 1913 года штат Нью-Джэрсі стаў першым, дзе ўсе кіроўцы мусілі здаваць абавязковы экзамен каб атрымаць права на кіраванне аўтамабілем[10].
Прыняцце ў 1909 годзе Канвенцыі ўзгаднення міжнароднага руху механічных транспартных сродкаў[11] прызнала патрэбу ў кваліфікацыі, здачы экзаменаў і атрыманні дазволу на кіраванне аўтатранспартам паміж дзяржавамі. Расійская імперыя далучылася да Канвенцыі ў 1909 годзе і ўвяла адпаведную заходнееўрапейскай форму пасведчання на права кіравання.
Упершыню паняцце «міжнароднае вадзіцельскае пасведчанне» (International Driving Permit) было прапанавана на міжнародным сходзе 1926 года ў Парыжы[12].
У 1949 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла Жэнеўскую канвенцыю пра дарожны рух , якая стандартызавала правілы дарожнага руху, перавозкі пасажыраў, дарожныя знакі, вадзіцельскія пасведчанні і г. д. У ёй указвалася, што нацыянальныя вадзіцельскія пасведчанні павінны быць ружовага колеру, а «Міжнароднае вадзіцельскае пасведчанне» мусіць мець шэрую вокладку з белымі старонкамі і што «ўся апошняя старонка павінна быць напісана французскай мовай»[13].
У 1968 годзе Венская канвенцыя пра дарожны рух , ратыфікаваная ў 1977 годзе (абноўлена ў 2011 годзе) значна мадэрнізавала гэтыя пагадненні[14].
Катэгорыі кіравання транспартнымі сродкамі ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- АМ — мапеды;
- А — матацыклы;
- А1 — матацыклы з невялікай магутнасцю;
- В — легкавыя аўто і аўтобусы да 8 месцаў;
- C — грузавыя аўто;
- D — пасажырскія аўтобусы;
- F — трамваі;
- I — тралейбусы;
- катэгорыі ВЕ, СЕ, DE — гэта B, C, D, але з прычэпам.
Зноскі
- ↑ Appendix L to the International Sporting Code
- ↑ Гоночные права. История суперлицензии Формулы 1 – Часть 1 . web.archive.org (24 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ а б в г Lutteroth, Johanna. Der Lappen, der die Welt bedeutet - einestages . web.archive.org (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ The Motor Car Act, 1903 - The Motor Miscellany(недаступная спасылка). web.archive.org (5 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023. Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ A Brief History of Driver Education in the UK . derf.org.uk. Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ History of Driving and the introduction of the UK driving licence. . www.drivinglessons-cumbernauld.com. Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ «Altes vom Auto: Meldungen aus 125 Jahren:Tops und Flops (a summary of the highlights and lowlights of the first 125 years of motoring history)» Auto Motor u. Sport. 4: 16. 27 January 2011.
- ↑ Anonymous, "Better Auto Laws Are Now Needed, " The New York Times, 1907-08-18, ст. 3
- ↑ Frederick H. Elliott, "Working Out New Auto Law In New York, " New York Times 1910-10-16, 3.
- ↑ "New York’s Auto Exports Increase: Big Jump in Cars Shipped Last Year — New Jersey Examines All Drivers PDF. The New York Times. 14 July 1913. ст. 11.
- ↑ «International Driving permit in UK». The American Journal of International Law. ITCA. 4 (4 Supplement:Official Documents): 316—328. October 1910.
- ↑ «List of contracting party states in the current version of the German International Driving Permit according to the 1926 Convention on Motor Traffic» PDF. Bundesministerium der Justiz und für Verbraucherschutz.
- ↑ «Convention on Road Traffic». Chapter XI: B, Convention No. 1 The United Nations Secretariat. 19 September 1949.
- ↑ Convention on Road Traffic United Nations Conference on Road Traffic. 8 November 1968.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вадзіцельскае пасведчанне