Ваенны пераварот у Судане (2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенны пераварот у Судане
Асноўны канфлікт: Пераход Судана да дэмакратыі, Пояс пераваротаў
Дата 25 кастрычніка 2021
Месца Судан Хартум, Судан
Вынік перамога ваенных
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана: Суверэнны савет Судана
Камандуючыя
Абдэль Фатах аль-Бурхан Абдала Хамдок #
Агульныя страты
10 забітых і 140 параненых сярод мірных жыхароў[1][2][3][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

25 кастрычніка 2021 года ў Судане адбыўся ваенны пераварот, падчас якога прынамсі 5 высокапастаўленых асоб былі затрыманы, у тым ліку прэм’ер-міністр Абдала Хамдок[5][6][7][8]. Мела месца блакаванне доступу да мабільнай сувязі і Інтэрнэту ў краіне[9][10]. Было абвешчана аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча і роспуску ўрада[11][12].

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Амар аль-Башыр, які кіраваў краінай з моманту дзяржаўнага перавароту 1989 года, быў скінуты вайскоўцамі ў 2019 годзе пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў. Пратэстоўцы былі прыхільнікамі кааліцыі «Сілы за свабоду і перамены», якая пагадзілася на падзел улады з вайскоўцамі, стварыўшы Суверэнны савет Судана[13].

У верасні 2021 года адбылася няўдалая спроба ваеннага перавароту. Са слоў міністра інфармацыі, злачынцамі былі «прыхільнікамі ранейшага рэжыму», якія спрабавалі ўзяць пад кантроль будынка дзяржаўных тэлерадыёвяшчальных кампаній і цэнтральнае вайсковае камандаванне. Пасля інцыдэнту былі арыштаваны 60 ваенных[14][15][16].

З тых часоў напружанасць у адносінах паміж вайскоўцамі і грамадзянскімі асобамі ўзрасла, паколькі ваенныя лідары пачалі патрабаваць рэформаў з боку «Сіл за свабоду і перамены» і заклікалі да адстаўкі асоб з кабінета міністраў[17].

16 кастрычніка пратэстоўцы выйшлі на вуліцы, патрабуючы змены ўлады. Яны заклікалі генерала Абдэля Фатаха аль-Бурхана, кіраўніка Суверэннага савета, захапіць кантроль над краінай[17].

21 кастрычніка праваенныя пратэстоўцы правялі сядзячую дэманстрацыю ля прэзідэнцкага палаца, у той час як тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў падтрымку пераходнага ўрада[18]. 24 кастрычніка яны заблакавалі асноўныя дарогі ў Хартуме. Сілы бяспекі ўжылі слёзацечны газ для разгону натоўпу[19].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

24 кастрычніка 2021 года суданскія вайскоўцы арыштавалі прынамсі пецярых высокапастаўленых дзяржаўных дзеячаў Судана. Пазней паведамлялася аб масавых адключэннях Інтэрнэту і мабільнай сувязі па ўсім Судане[9][10][16][20][21].

Па словах сведкі агенцтва Reuters, падчас перавароту на вуліцы Хартума выйшлі байцы сіл аператыўнай падтрымкі[22].

Пазней у той жа дзень Абдэль Фатах аль-Бурхан увёў надзвычайнае становішча і абвясціў аб роспуску ўрада і суверэннага савета[11][12][23]. У тэлезвароце ён заявіў, што новы тэхнакратычны ўрад будзе кіраваць краінай да наступных выбараў, якія адбудуцца ў ліпені 2023 года[24].

Па даных саудаўскай тэлекампаніі Al Hadath TV, узброеныя сілы змясцілі грамадзянскага прэм’ер-міністра Абдалу Хамдока пад дамашні арышт пасля аблогі яго дома[8][25]. Міністр прамысловасці Ібрагім аль-Шэйх, губернатар Хартума Айман Халід і міністр інфармацыі Хамза Балул таксама былі ўзяты пад варту[25]. Былі арыштаваны члены кіруючага суверэннага савета Махамед аль-Факі і Фейсал Салех, саветнік прэм’ер-міністра па СМІ[5].

У пазнейшых паведамленнях сцвярджалася, што яны былі дастаўлены ў неўстаноўленае месца, і незразумела, ці быў сярод іх Хамдок[26]. Па словах сведак, ваенныя разгарнуліся па ўсёй сталіцы, абмяжоўваючы перамяшчэнне грамадзянскіх асоб. Міжнародныя рэйсы былі прыпынены пасля закрыцця аэрапорта Хартума[21]. Адразу ж пасля інцыдэнту міжнародныя назіральныя групы, паведамілі аб маштабных адключэннях Інтэрнэту ў Судане. Гэтыя перабоі пазней былі пацверджаны міністэрствам інфармацыі[15]. Таксама паведамлялася пра перабоі мабільнай сувязі[9][10].

Грамадзяне, якія выступалі супраць ваеннага перавароту, выйшлі на вуліцы Хартума. Арыштаваны Абдала Хамдок падчас перавароту заклікаў выходзіць на дэманстрацыі[27]. Вайскоўцы пачалі страляніну па натоўпе пратэстоўцаў. Пацярпелі 12 грамадзянскіх асоб[28].

Пазней колькасць ахвяр павялічылася да 7 загінуўшых і 140 параненых. Потым колькасць забітых вырасла да 10.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе замест Суверэннага савета ўтвораны Пераходны суверэнны савет[29][30][31].

Пагроза застацца без фінансавай падтрымкі звонку заахвоціла суданскіх вайскоўцаў аднавіць на пасадзе Абдалу Хамдока. 21 лістапада Бурхан падпісаў у Хартуме пагадненне з Хамдокам аб вяртанні апошняга на пасаду прэм’ер-міністра. Аднак прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія ўвесь месяц гэтага дамагаліся, вырашылі не спыняць пратэсты. У выніку сутыкненняў дэманстрантаў з сіламі правапарадку ў краіне за гэты месяц загінула каля 40 чалавек[32].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Джэфры Д. Фелтман, спецыяльны пасланнік ЗША на Афрыканскім Рогу, заявіў, што Злучаныя Штаты «глыбока ўстрывожаны» першапачатковымі паведамленнямі аб ваенным перавароце[33][34].

Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Судане асудзіла дзяржаўны пераварот і заклікала да неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных чыноўнікаў[33][35].

Афрыканскі Саюз выступіў з заявай, у якім таксама заклікаў вызваліць палітычных лідараў[24].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Во время протестов в Судане погибли семь человек (руск.). РИА Новости. Праверана 26 кастрычніка 2021.
  2. "Sudan coup: Seven protesters killed and dozens injured". BBC. 2021-10-26.
  3. Лейсан Давлетшина. Военные в Судане открыли стрельбу по участникам протеста (руск.). Известия (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  4. "Sudan coup: Protests continue after military takeover". BBC. 25 October 2021.
  5. а б Sudan’s army detains PM and other civilian leaders in coup attempt (англ.). the Guardian (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  6. Арестованный премьер Судана Хамдук призвал граждан «защищать революцию» (руск.). Газета.Ru. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  7. В Судане начался военный переворот. lenta.ru. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  8. а б Министерство информации Судана подтвердило сообщения о задержании министров (руск.). РИА Новости. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  9. а б в Похищение премьера, задержание министров и политических лидеров: что известно о попытке военного переворота в Судане (руск.). RT на русском. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  10. а б в Глеб Гладков. Столица Судана оказалась без связи и интернета в ходе переворота (руск.). Известия (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  11. а б Лидер Судана объявил о введении ЧП и роспуске Суверенного совета и кабмина. ТАСС. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  12. а б "Это военный переворот". Армия Судана арестовала переходное правительство и объявила чрезвычайное положение (руск.). BBC News Русская служба (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  13. "Sudan on the brink amid scramble for democracy". BBC News. 2021-10-19. Праверана 2021-10-25.
  14. СМИ: за попыткой переворота в Судане стоят офицеры из числа сторонников экс-президента. ТАСС. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  15. а б Sudan's military takes power in coup, arrests prime minister (англ.). ABC News. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  16. а б Sudanese government official says failed coup plotters were from Bashir regime. CNN. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  17. а б "Sudan: Protesters demand military coup as crisis deepens". BBC News. 2021-10-17. Праверана 2021-10-25.
  18. Crowds take to Sudan’s streets after calls for rival protests (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  19. Security forces fire tear gas to disperse protesters in Khartoum (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  20. Sudan's civilian leaders arrested - reports. www.msn.com. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  21. а б "Sudan Officials Detained, Communication Lines Cut in Apparent Military Coup". Bloomberg.com. 2021-10-25. Праверана 2021-10-25.
  22. Sudan’s army detains PM and other civilian leaders in coup attempt (англ.). the Guardian (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  23. ‘Utterly unacceptable’: World reacts to Sudan ‘coup’ (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  24. а б Live: Sudan’s General Burhan dissolves government, declares state of emergency (англ.). France 24 (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  25. а б Sudan security forces arrest PM Hamdok, civilian leaders (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  26. Sudan military dissolves government, arrests PM in ‘coup’ (англ.). South China Morning Post (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  27. В Судане начались уличные протесты из-за госпереворота. lenta.ru. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  28. Лейсан Давлетшина. Военные в Судане открыли стрельбу по участникам протеста (руск.). Известия (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  29. Constitutional decree forming Transitional Sovereignty Council issued. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2022. Праверана 1 мая 2022.
  30. В Судане назначен новый управляющий Суверенный совет
  31. Суданный день. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2022. Праверана 1 мая 2022.
  32. Переворот в Судане развернулся
  33. а б The Latest: Key pro-democracy group condemns Sudan coup (англ.). AP NEWS (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  34. В США обеспокоены сообщениями о захвате переходного правительства Судана (руск.). RT на русском. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  35. Спецпредставитель генсека ООН обеспокоен переворотом в Судане (руск.). РИА Новости. Праверана 25 кастрычніка 2021.