Вайна ў Заходняй Сахары
Вайна ў Заходняй Сахары | |||
---|---|---|---|
Дата | 1975—1991 | ||
Месца | Заходняя Сахара, Маўрытанія, Марока | ||
Прычына | Імкненне насельніцтва Заходняй Сахары да незалежнасці ад Іспаніі; спроба Маўрытаніі і Марока анэксаваць Заходнюю Сахару | ||
Вынік | Спыненне іспанскага кантролю і адмова Маўрытаніі ад тэрытарыяльных прэтэнзій; перамір'е з Марока | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайна ў Заходняй Сахары (араб. حرب الصحراء الغربية, фр.: Guerre du Sahara occidental, ісп.: Guerra del Sahara Occidental) — узброены канфлікт, звязаны з барацьбой фронту Палісарыё за незалежнасць Заходняй Сахары спачатку ад Іспаніі, а пазней — ад Марока і Маўрытаніі. Вайна працягвалася з 1975 па 1991 год і завяршылася падпісаннем перамір’я з умовай правядзення рэферэндуму па пытанні аб незалежнасці. У сілу розных цяжкасцяў рэферэндум дагэтуль не праведзены.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]У 1884 годзе Іспанія пачала каланізацыю тэрыторыі на паўночна-заходнім узбярэжжы Афрыкі. У 1958 годзе тут была створана правінцыя Іспанская Сахара. Мясцовыя плямёны вялі барацьбу супраць іспанскага валадарства, і гэтая тэрыторыя заўсёды лічылася неспакойнай. З пачаткам працэсу дэкаланізацыі пасля Другой сусветнай вайны Іспанія сутыкнулася з новымі цяжкасцямі. У 1957—1958 гадах прэтэнзіі Марока на тэрыторыі іспанскага горада Сідзі-Іфні прывялі да ўзброенага канфлікту паміж двума краінамі. Рост нацыяналізму сярод насельніцтва Заходняй Сахары прывёў да фарміравання ў маі 1973 года Народнага фронту за вызваленне Сегіет-эль-Хамра і Рыа-дэ-Ора, вядомага па сваёй іспанскай абрэвіятуры Палісарыё.
Ранні перыяд вайны
[правіць | правіць зыходнік]Адразу ж пасля свайго утварэння фронт Палісарыё разгарнуў ўзброеную барацьбу супраць іспанцаў. У 1975 годзе Іспанія прыняла рашэнне адмовіцца ад сваёй калоніі. Пад ціскам з боку Марока ў лістападзе 1975 года былі заключаны Мадрыдскія пагадненні, паводле якіх тэрыторыя Заходняй Сахары павінна была быць падзелена паміж Марока і Маўрытаніяй. У адказ на гэта Палісарыё 27 лютага 1976 года абвясціў стварэнне незалежнай Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі (САДР) і пачаў баявыя дзеянні ўжо супраць войскаў арабскіх краін.
Палісарыё атрымліваў зброю і фінансавыя сродкі ад Алжыру, што дазволіла фронту весці эфектыўныя партызанскія дзеянні. Гэта прывяло да хуткага выхаду з вайны Маўрытаніі, краіны з малалікай арміяй і слабой эканомікай. Нават падтрымка Францыі, якая накіравала ў краіну эскадрыллю знішчальнікаў-бамбавікоў «Ягуар» сваіх нацыянальных ВПС, не дапамагла пераламаць ход баявых дзеянняў. У 1978 годзе група стомленых ад вайны афіцэраў маўрытанскай арміі пры падтрымцы французскай разведкі здзейсніла пераварот і адразу ж заключыла з Палісарыё пагадненне аб спыненні агню. У 1978 годзе Марока стаў атрымліваць баявыя самалёты Mirage F1. Аднак мараканцы не змаглі пераламіць ход баявых дзеянняў і панеслі цяжкія страты. У пачатку жніўня 1979 года Палісарыё разграмілі танкавы полк мараканцаў у Лебуйраце, некалькі дзясяткаў танкаў і дзясяткі бронетранспарцёраў былі захопленыя ў цалкам спраўным стане[1][2]. Пасля паразы ў Лебуйраце быў падпісаны мірная дамова, па ўмовах якой Маўрытанія адмовілася ад сваіх правоў на частку тэрыторыі Заходняй Сахары, прызнала САДР і вывела свае войскі.
Мараканскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пасля выхаду з вайны Маўрытаніі тая частка Заходняй Сахары, якая павінна была адысці ёй, адразу была акупаваная Марока. І ў ваенным, і ў эканамічным плане Марока была значна больш моцным праціўнікам, чым Маўрытанія. Партызаны працягвалі актыўна карыстацца падтрымкай Алжыра, баявыя дзеянні прынялі зацяжны характар. Мараканскі воінскі кантынгент у Заходняй Сахары перавысіў 100 тыс.чалавек. Каб спыніць пранікненне партызан з Алжырскай тэрыторыі, мараканцы ў 1981 годзе пачалі будаўніцтва сцяны ў раёнах, прылеглых да мяжы. Гэта збудаванне атрымала назву «Мараканская сцяна» (фронт Палісарыё называе яе «сцяной ганьбы») і ў цэлым дазволіла мараканскім войскам ўсталяваць кантроль над значнай часткай Заходняй Сахары. У кастрычніку Палісарыё пры падтрымцы танкаў Т-55 разграмілі мараканскую ваенную базу ў Гельта-Земмур. Набегі партызан не спыняліся, хоць інтэнсіўнасць ваенных дзеянняў ніколі не дасягала ўзроўню пачатку 80-х гадоў. Бакі апынуліся ў патавым становішчы, і 6 верасня 1991 года пры пасярэдніцтве ААН заключылі перамір’е. У Заходняй Сахары была разгорнута міратворчая місія ААН (MINURSO). За час вайны Палісарыё збілі больш за 30 мараканскіх баявых самалётаў і некалькі верталётаў[3][4]. 7000 мараканскіх і 2000 маўрытанскіх салдат было забіта, 2200 мараканцаў і невядомая колькасць маўрытанцаў было ўзята ў палон[5]. Палісарыё страціла 4000 забітымі і 200 палоннымі.
Сучасны стан канфлікту
[правіць | правіць зыходнік]На ліпень 2014 года ў зоне канфлікту падтрымліваецца рэжым спынення агню. Пагадненні 1991 года прадугледжвалі правядзенне ў Заходняй Сахары рэферэндуму па пытанні аб незалежнасці, аднак узнікла няяснасць з выбарчымі правамі насельніцтва краіны. Рэферэндум ўвесь час адкладаўся, і яго перспектыва да гэтага часу застаецца нявызначанай. У Заходняй Сахары па-ранейшаму знаходзяцца ваенныя сілы Марока і Палісарыё; такім чынам, канфлікт канчаткова не ўрэгуляваны. Фронт Палісарыё некалькі разоў заяўляў пра гатоўнасць аднавіць баявыя дзеянні, калі ўзнікне такая неабходнасць.
У канцы кастрычніка 2020 года адзін з участкаў дарогі праз буферную зону ў Гергератэ, якая злучае Марока і Маўрытанію, заблакавалі апалчэнцы фронту Палісарыё. У ноч на 13 лістапада войскі Марока прыступілі да ўстаноўкі кардона бяспекі для забеспячэння перамяшчэння патокаў тавараў і людзей праз буферную зону[6]. 14 лістапада 2020 года лідар Сахарской Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі і генеральны сакратар Палісарыё Брагім Галі абвясціў аб заканчэнні выканання рэжыму спынення агню з Марока. Ён таксама абвінаваціў Марока ў парушэнні перамір’я[7]. Пачынаючы з 13 лістапада 2020 года, армія САДР рэгулярна паведамляе аб серыі удараў, нанесеных па пазіцыях, ваенных баз і цэнтраў забеспячэння мараканскіх войскаў, размешчаным уздоўж мараканскай ахоўнай сцяны[8].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Партизанские операции в Западной Сахаре: Полисарио против Марокко и Мавритании. Янош Бешеньо
- ↑ (es) Felix Bayon, " Marruecos perdio en Lebuirat el 10 % de sus blindados ", El País, 18 septembre 1979
- ↑ Morocco, Mauritania & West Sahara since 1972
- ↑ Пленники Сахары
- ↑ Les soldats maudits du Sahara. Samy Ghorbal. Jeune Afrique. 25 juillet 2005
- ↑ Армия Марокко установила кордон безопасности возле границы с Мавританией
- ↑ Западная Сахара объявила о прекращении перемирия с Марокко
- ↑ Военные подразделения САДР обстреливают позиции армии Марокко