Валянцін Міхайлавіч Семяняка
Валянцін Міхайлавіч Семяняка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 ліпеня 1963 (61 год) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Валянцін Міхайлавіч Семяняка (нар. 10 ліпеня 1963, в. Лыскава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 ліпеня 1963 года ў вёсцы Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Фізіка»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай»[1].
Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, начальнікам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама, старшынёй Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў[1].
Выбіраўся дэпутатам Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26 і 28-га скліканняў[1].
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу мусіла распрацоўваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечваць іх усенароднае абмеркаванне[2].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Слонімскай акругі № 58. Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, член Савета Палаты прадстаўнікоў.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», «МПА СНД. 30 гадоў», ганаровымі граматамі Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Мае падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў»
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання