Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі
Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генадзь Іосіфавіч Барысюк | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1960 (63 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі (5 кастрычніка 1960, в. Лапенеўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 кастрычніка 1960 года ў в. Лапенеўцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», урач-лячэбнік.
Працаваў участковым тэрапеўтам Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы; галоўным урачом Кобрынскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; галоўным урачом Кобрынскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом санаторыя «Буг»; намеснікам старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам упраўлення аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі».
З’яўляўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
15 студзеня 2019 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі
- Дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання