Варварскія праўды
Ва́рварскія пра́ўды (лац.: leges barbarorum — законы варвараў) — запісы звычаёвага права германскіх плямён, складзеныя паміж V і IX стст.
Забяспечвалі парадак жыцця ў варварскіх каралеўствах. Мелі форму судзебнікаў, тлумачылі пераважна пытанні суда і пакарання. Лацінская назва гэтых помнікаў Lex («закон») з даданнем назвы племя ці народа ў множным ліку роднага склону (напрыклад, Lex Saxonum). На беларускай мове яны, па аналогіі з «Рускай праўдай», называюцца «праўдамі».
Вядомыя «Вестгоцкая» (другая палова V ст.), «Салічная» (канец V ст.), «Бургундская праўда» (пачатак VI ст.), «Рыпуарская» (VI—VII стст.), «Баварская» (сярэдзіна VII ст.), «Алеманская» (VII—VIII стст.) варварскія праўды. Паводле свайго характару да іх набліжаюцца візантыйскі «Земляробчы закон» (мяжа VII—VIII стст.) і «Руская праўда».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).