Вароніна (руск.: Воронино) — прыпыначны пункт Маскоўскай чыгункі на лініі Масква — Брэст, паміж прыпыначнымі пунктамі Ванлярава і Веліна. За 0,5 км на поўдзень ад прыпыначнага пункта размешчана вёска ВаронінаСмаленскага раёна.
На прыпыначным пункце, станам на красавік 2020 года, робяць прыпынак прыгарадныя цягнікі зносінамі Смаленск — Красное і Красное — Смаленск тры разы на дзень.
Прыпыначны пункт адкрыты ў 1926 годзе. У 1979 годзе праведзена электрыфікацыя лініі. Прыкладна з 2006 года прыпыначны пункт уяўляе сабой скарочаную платформу, якая прыдатна для пасадкі-высадкі першых двух вагонаў цягніка.