Перайсці да зместу

Васіль Міхайлавіч Усаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Міхайлавіч Усаў
Дата нараджэння 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1920(1920-06-04)
Месца смерці
Месца пахавання
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19181920
Бітвы/войны Майская аперацыя (1920)
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонага Сцяга

Васіль Міхайлавіч Усаў (1900, в. Краснаполле 2, Магілёўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Магілёўскі раён, Беларусь) — 4 чэрвеня 1920, Бабруйскі павет) — удзельнік грамадзянскай вайны.

У 1918 г. уступіў у РСЧА. У 1920 камандзір бронемашыны 35-га бронеатрада 16-й арміі. Вызначыўся ў баі 4 чэрвеня 1920 г. у Бабруйскім павеце падчас Майскай аперацыі войск РСЧА. У баі з польскай арміяй яго бронемашына перашкодзіла праціўніку падарваць мост, прыкрыла адыход машын атрада. Калі скончыліся патроны, Усаў закідаў ворага гранатамі і сам загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле мемарыяльнага комплекса «Змагарам за Савецкую ўладу» на плошчы Славы ў Магілёве.

У 1921 г. пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонага Сцяга[1].

Зноскі

  1. Приказ Революционного Военного Совета Республики № 46 от 1921 г. (руск.)