Перайсці да зместу

Войцех Клочка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Войцех Клочка
маршалак гаспадарскі
харунжы надворны літоўскі
староста ковенскі[d]
староста бельскі[d]
з 1506
Папярэднік Міхаіл Глінскі
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
староста ўцянскі[d]

Нараджэнне каля 1432
Смерць 1514
Род Клочкі
Жонка Агрыпіна (Кацярына) Астрожская[d]
Дзеці Мацей Клочка

Войцех Янавіч Клочка або Войтка Клочка (польск.: Wojciech Kłoczko; каля 1450 — 1514) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Са шляхецкага роду Клочкаў герба «Павяла».

Служыў ахмістрам вялікай княгіні Алены Іванаўны, набыў маёнтак Дарагова ў Новагародскім павеце. У канцы жыцця быў намеснікам ковенскім.