Вольга Анатольеўна Уласава
Вольга Анатольеўна Уласава | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | скачкі на батуце |
Нарадзілася |
12 лютага 1977 (47 гадоў) |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Гады кар’еры | 2000 — цяперашні час |
Трэнеры | Ірына Робертаўна Бараноўская, Уладзімір Ільіч Швальбо |
Вольга Анатольеўна Уласава (нар. 12 лютага 1977, Гродна) — галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце, член прэзідыума Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачала займацца спартыўнай гімнастыкай у трэнера Ірыны Бараноўскай, пазней разам з ёй перайшла ў скачкі на батуце. Лічылася перспектыўнай спартсменкай. У 1993 годзе па запрашэнні трэнера Уладзіміра Швальбо пераехала ў Віцебск.
З 2000 года працуе старэйшым трэнерам-выкладчыкам у дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установе «Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1».
З’яўляецца суддзёй міжнароднай катэгорыі, мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю трэнера-выкладчыка па скачках на батуце. Займае пасаду намесніка старшыні Прэзідыума Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце.
Вольга Уласава падрыхтавала 6 майстроў спорту міжнароднага класа, 9 майстроў спорту, 24 кандыдаты ў майстры спорту. Яе вучні ўваходзяць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы.
Сярод яе выхаванцаў — алімпійскія чэмпіёны Уладзіслаў Ганчароў (Рыа-дэ-Жанэйра, 2016) і Іван Літвіновіч (Токіа, 2020), пераможцы і прызёры першынстваў свету і Еўропы Арцём Смірноў, Антон Шайко, Арцём Жук, Мікіта Форменка, Мікіта Ільін, Себасцьян Станкевіч, Кацярына Яршова, Паліна Шадзько і іншыя.
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ордэнам Айчыны I (2024)[2], II (2022)[3] і III ступеняў (2016), медалём «За працоўныя заслугі» (2014). Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» (2019)[4], «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» (2016) і ганаровым званнем Віцебскага аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны» (двойчы: 2014, 2016) — за вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, высокі прафесіяналізм у падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2017) — за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы[5]. Мае нагрудны знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2014).
Прызнана найлепшым трэнерам Беларусі 2016 года — пераможцам адпаведнай катэгорыі конкурса «Трыумф. Героям спорта»[6].
Зноскі
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
- ↑ Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Больш за 130 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2022. Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2019 года № 163 «Аб узнагароджанні» Архівавана 7 мая 2021.
- ↑ Падпісаны Указ аб прысуджэнні прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года
- ↑ Белорусский спортивный «Оскар»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Кавалеры ордэна Айчыны I ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Трэнеры Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Віцебска