Ворань (возера, Мёрскі раён)
Ворань | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142,2 м |
Даўжыня | 1,29 км |
Шырыня | 0,47 км |
Плошча | 0,37 км² |
Аб’ём | 0,00072 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,74 км |
Найбольшая глыбіня | 3,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,0 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2 ‰ |
Празрыстасць | да 1,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 22,7 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ворань — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 1 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Клётаў Двор, у басейне ракі Мёрыца.
Плошча паверхні 0,37 км². Даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,47 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м, сярэдняя — 2,0 м. Аб’ём вады ў возеры 0,72 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,74 км. Плошча вадазбору 22,7 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, парослыя хмызняком. Берагі пераважна нізкія, на поўначы сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелямі. У паўночнай частцы востраў плошчай 1 га. Расліннасць пашырана да глыбіня 2 м, займае 45% плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Асінаўка, на поўдні ўпадае ручай з возера Кацілава.
У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, плотка, гусцяра, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 489. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)