Вук Бранкавіч
Вук Бранкавіч | |
---|---|
Нараджэнне |
1345[1] |
Смерць |
14 лістапада 1397 |
Месца пахавання | |
Род | Бранкавічы |
Бацька | Бранка Младанавіч |
Маці | NN[d][2] |
Жонка | Мара Лазаравіч Бранкавіч[d][3] |
Дзеці | Grgur Vuković Branković[d], Джурадж Бранкавіч[d][4] і Lazar Vuković[d] |
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вук Бра́нкавіч (сербск.: Вук Бранковић; каля 1345 — 6 лістапада 1397) — родапачынальнік сербскай дынастыі Бранкавічаў.
Сын севастакратара Бранка Младэнавіча, які валодаў Охрыдам і быў набліжаным цара Ураша V.
Вук Бранкавіч каля 1370 года стаў валадаром вобласці Косава з гарадамі Прышціна, Вучытрн і Звечан. У 1377 годзе пад яго ўладу патрапіла Скоп’е, а ў 1378 — Прызрэн
Вук быў зяцем князя Лазара і ўдзельнічаў у бітве на Косавым полі 1389.
Пасля паражэння быў вымушаны перадаць асманам Скоп'е ў 1392 годзе і выплачваць даніну. Каля 1396 года султан Баязід I выгнаў Вука з яго ўладанняў, і ён памёр у выгнанні 6 кастрычніка 1397 года.
Каля 1371 года Вук ажаніўся з Марэ (†1426), старэйшай дачкой князя Лазара і княгіні Міліцы. У іх было тры сыны: Грыгур, Георгій (дэспат, 1427—1456) і Лазар.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Љубомир Ковачевић. Годишњица, 10 (1888).