Перайсці да зместу

Віганд Марбургскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віганд Марбургскі
ням.: Wigand von Marburg
Дата нараджэння XIV стагоддзе
Дата смерці 1409[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, летапісец, herald

Ві́ганд Ма́рбургскі (ням.: Wigand von Marburg) — нямецкі храніст і герольд Тэўтонскага ордэна. Аўтар хронікі «Chronica nova Prutenica» (бел.: Новая пруская хроніка), напісанай рыфмаванай прозай на сярэдневерхненямецкай мове. Хроніка Віганда — адна з найважнейшых крыніц па гісторыі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі і Вялікага Княства Літоўскага, ахоплівае перыяд з 1293[2] (1311[3]) па 1394 год[2]. Разам з пэўнымі звесткамі, у хроніцы сустракаюцца легендарныя і міфалагічныя сюжэты. З прыкладна 17 000 радкоў арыгінала да нашых дзён захавалася 542 (9 урыўкаў)[4], аднак лацінскі пераклад у прозе, зроблены на заказ польскага гісторыка XV стагоддзя Яна Длугаша, захаваўся амаль цалкам[2].

Як крыніцай для сваёй працы Віганд карыстаўся Аліўскай хронікай (ням.: Die mittlere Chronik von Oliva; падзеі 1310—1350 гадоў выкладзены галоўным чынам па ёй). Таксама карыстаўся хронікай Германа Вартберга. Большая частка хронікі Віганда складаюць унікальныя звесткі. Як сучаснік апісаў кіраванне вялікіх магістраў Вінрыха фон Кніпродэ, Конрада Цёльнера, а таксама Конрада фон Валенрода[3].

Абазначэнне фон Марбург не прозвішча храніста, а пазнейшае вызначэнне гісторыкаў, часціца «фон» мусіла ў гэтым выпадку паказваць яго арыстакратычнае паходжанне. Невядома нават, ці паходзіў ён з Марбурга ў Гесэне, нейкага іншага Марбурга або са сталіцы Ордэна — Марыенбурга[3].

Зноскі

  1. Wigand von Marburg // NUKAT — 2002.
  2. а б в Bojtar E. Foreword to the Past: A Cultural History of the Baltic People. — Budapest: Central European University Press, 2000. — P. 184. — ISBN 963-9116-42-4. (англ.)
  3. а б в Барбашев А. И. Летописные источники для истории Литвы в средние века. — С-Пб.: Типография Ю. Н. Эрлих, 1883. — 29 с. — C. 13.
  4. Karl Lohmeyer. Marburg, Wigand von // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 20. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1884. — S. 293–294. (ням.)