Віктар Барысавіч Сачава
Віктар Барысавіч Сачава | |
---|---|
руск.: Виктор Борисович Сочава | |
Дата нараджэння | 7 (20) чэрвеня 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1978[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | географ, геабатанік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | геаграфія, геабатаніка і ландшафтазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1943) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Валяр’ян Афанасьевіч Снытко |
Член у | |
Узнагароды |
Віктар Барысавіч Сача́ва (20 чэрвеня 1905, Паргалава — 29 снежня 1978, Камарова) — савецкі географ, заснавальнік Сібірскай геаграфічнай школы, стваральнік новага кірунку ў геаграфічнай навуцы — вучэнне аб геасістэмах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7(20) чэрвеня 1905 года ў г. Паргалава каля Пецярбурга ў сям’і бухгалтара. Вучыўся ў гімназіях Петраграда і Кіева. У 1921 годзе паступіў у Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут, дзе пазнаёміўся з У. М. Сукачовым і У. Л. Камаровым, выбітнымі геабатанікамі, пад уплывам якіх Сачава стаў займацца навуковай працай. У 1925 годзе стаў старшым асістэнтам кафедры экалогіі і геаграфіі свайго ВНУ, у 1926 годзе стаў навуковым супрацоўнікам Батанічнага музея АН СССР (з 1931 года — Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова). У 1926—1938 гадах ажыццявіў шматлікія экспедыцыі на Палярны Урал, Чукотку, Калыму, Прымор’е, Прыамур’е і г. д., працаваў начальнікам палявых партый, загадчыкам сектара геабатанікі і кормаў Інстытута аленегадоўлі, начальнікам аддзела аленегадоўлі Арктычнага інстытута.
З 1935 года — кандыдат біялагічных навук. Ступень была прысвоена яму без абароны дысертацыі — за цыкл апублікаваных навуковых даследаванняў па выніках экспедыцый. У 1938—1942 гадах — дацэнт кафедры геабатанікі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 па 1950 працаваў у Ленінградскім педагагічным універсітэце імя А. І. Герцэна ў пасады дацэнта, затым прафесара, затым загадчыка кафедрай.
З 1943 года доктар біялагічных навук, у 1944 годзе прысвоена навуковае званне прафесар. З 1958 года — член-карэспандэнт АН СССР. У 1959—1976 гадах — дырэктар Інстытута геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу СА АН СССР у Іркуцку. Кіраваны ім інстытут ператварыўся ў цэнтр геаграфічнай навукі азіяцкай часткі краіны і атрымаў сусветную вядомасць. З 1968 года — акадэмік АН СССР. У 1969—1972 гадах старшыня Усходне-Сібірскага філіяла СА АН СССР.
Апошнія гады (1976—1978) правёў у Камарова. У гэты перыяд Сачава актыўна падводзіў падрахунак сваёй дзейнасці і тэарэтычна абгрунтоўваў створаны ім новы кірунак у геаграфіі — вучэнне аб геасістэмах, выпусціўшы тры манаграфіі.
Памёр 29 снежня 1978 года ў Камарова. Пахаваны там жа.
Асноўныя манаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- Сочава В. Б. Ботанический очерк лесов Полярного Урала от р. Нельки до р. Хулги. — М., 1927. — 78 с.
- Сочава Б. В. Введение в учение о геосистемах. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1978. — 319.
- Сочава В. Б. Растительный покров на тематических картах. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1979. — 190.
- Сочава В. Б. Географические аспекты сибирской тайги. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1980. — 256.
- Сочава В. Б. Проблемы физической географии и геоботаники. Избранные труды. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1986. — 343.
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сачава Віктар Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 218. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сочава Виктор Борисович (жизненный путь, научное творчество) / Ред.-сост.: В. В. Воробьев, В. А. Снытко и др. Новосибирск: Изд-во СО РАН, 2001. 194 с.
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскім павеце
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Камароўскіх могілках
- Выкладчыкі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага аграрнага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Члены Саксонскай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Географы СССР
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу