Віктар Канстанцінавіч Гардзей
Віктар Канстанцінавіч Гардзей | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | беларускі паэт, празаік, перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1963 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Віктар Канстанцінавіч Гардзей (19 жніўня 1946, в. Малыя Круговічы[1], Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі БДУ (1984). Пасля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гадах быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». З 1966 года — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе»[2] (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).
З пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 года — старшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазней зноў у часопісе «Маладосць» (намеснік галоўнага рэдактара). Да 2010 года працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную працу пачаў у 1963 годзе.
- Паэзія
Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца» (1975[3]), «Верасное палясоўе» (1978[4]), «Засевак Радзімы» (1983[5]), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994) і кніжак вершаў для дзяцей «Чырвоны грабеньчык» (1976[6]), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата — трактарыст» (1989[7]) і інш.
- Проза
Выдаў кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1995), «Ці то грэбля, ці то гаць» (1996) і інш.
- Пераклады
Пераклаў на беларускую мову раманы Г. Флабера «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казку Э. Гофмана «Шчаўкунчык і мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1979).
- Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2007)
- У вёсцы Малыя Круговічы да 50-годдзя пісьменніка імем Віктара Гардзея названа вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў, а на месцы дома, дзе ён жыў, у 2017 годзе ўсталявалі памятны знак[8].
Зноскі
- ↑ Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Малыя Круговічы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 20 жніўня 2011.
- ↑ Віктар Канстанцінавіч Гардзей належыць да пакалення паэтаў, што нарадзіліся ў пасляваенны час Архівавана 7 красавіка 2016.
- ↑ «Касавіца»
- ↑ «Верасное палясоўе»
- ↑ «Засевак Радзімы»
- ↑ «Чырвоны грабеньчык»
- ↑ «Мой тата — трактарыст»
- ↑ памятны знак(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 7 верасня 2017.
- Нарадзіліся 19 жніўня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову