Віктар Якаўлевіч Міхалап

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Якаўлевіч Міхалап
Дата нараджэння 12 лютага 1930(1930-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1975(1975-11-06) (45 гадоў)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Альма-матар

Віктар Якаўлевіч Міхалап (12 лютага 1930, в. Кострыцкая Слабодка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 6 лістапада 1975) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне фінансаў, грашовага абарачэння і крэдыту. Кандыдат эканамічных навук (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1959), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка», 1961; аспірантура, 1966).

Працаваў у Магілёўскім абласным фінансавым аддзеле (1954—1965, эканаміст, начальнік аддзела), Кантрольна-рэвізійным ўпраўленні Міністэрства фінансаў БССР па Магілёўскай вобласці (1965—1970, рэвізор), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1970, выкладчык кафедры палітэканоміі), Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (з 1973, у 1973—1975 — дэкан тэхналагічнага факультэта, у студзені — красавіку 1973 — в. а. рэктара).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прибыль и рентабельность совхозов (по материалам совхозов Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08599 / В. Я. Михолап. ― Минск, 1970.
  • Михолап Виктор Яковлевич // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 72 : фото. — Информация также на с. 159.