Вілем Калф
Выгляд
Вілем Калф | |
---|---|
нідэрл.: Willem Kalf | |
Дата нараджэння | 1619[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 1693[4][5][…] ці 3 жніўня 1693[6] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Cornelia Pluvier[d][3] |
Род дзейнасці | мастак, каліграф, арт-дылер, glass engraver |
Жанр | нацюрморт, жанравы жывапіс[3] і fruit painting[d][3] |
Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілем Калф (нідэрл.: Willem Kalf, 1619, Ротэрдам — 1693, Амстэрдам) — галандскі мастак, адзін з самых вядомых галандскіх майстроў нацюрморта.
Калф вядомы як сціплымі па памеры і матывах карцінамі з выявай бедных кухань і задворкаў (напрыклад, «Двор сялянскага дома», Эрмітаж), так і эфектнымі нацюрмортамі з каштоўным посудам і экзатычнымі пладамі (напрыклад, «Сняданак», Дзяржаўны музей (Амстэрдам)).
Нацюрморты Калфа вылучаюцца віртуознасцю, класічнай вывастранасцю кампазіцыі, адчуваннем своеасаблівасці кожнай рэчы, вытанчанасцю і багаццем святлаценяў і адценняў, майстэрскімі кантрастамі колеру і фактуры прадметаў.
Зноскі
- ↑ http://www.bbc.co.uk/arts/yourpaintings/artists/willem-kalf
- ↑ Willem Kalf — 2009.
- ↑ а б в г д ECARTICO Праверана 3 верасня 2023.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ Willem Kalf — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.