Перайсці да зместу

Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна
(VGTU)
Vilniaus Gedimino technikos universitetas
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Vilniaus Gedimino technikos universitetas
Міжнародная назва Vilnius Gediminas Technical University
Заснаваны 1956
Тып дзяржаўная тэхнічная ВНУ
Рэктар Romualdas Kliukas[d]
Краіна
Размяшчэнне  Літва, Вільнюс
Сайт vgtu.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна (літ.: Vilniaus Gedimino technikos universitetas) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Вільнюс, Літва.

Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна быў створаны ў 1956 годзе як Вільнюскі вячэрні аддзел Каўнаскага політэхнічнага інстытута. У 1960 годзе аддзел быў ператвораны ў Вільнюскі вячэрні факультэт Каўнаскага політэхнічнага інстытута, а ў 1961 годзе факультэт быў ператвораны ў Вільнюскі філіял КПІ. У 1969 годзе Вільнюскі філіял КПІ быў перайменаваны ў Вільнюскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1990 годзе ВІБІ пераймяноўваецца ў Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт, а ў 1996 годзе яму надаецца імя вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

У склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты:

  • Авіяцыйны інстытут імя Антанаса Густайціса
  • Будаўнічы факультэт
  • Механічны факультэт
  • Транспартны факультэт
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт навакольнага асяроддзя
  • Факультэт творчай індустрыі
  • Факультэт фундаментальных навук
  • Факультэт электронікі
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.