Віцебскія царскія вароты
Выгляд
Віцебскія царскія вароты — помнік манументальна-дэкаратыўнага мастацтва канца XVII ст. Створаны для Георгіеўскай (Юр'еўскай) царквы Віцебска. Першапачаткова былі перавезены ў Віцебскае старажытнасховішча[1], цяпер захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Драўляныя прамавугольнай формы царскія вароты, упрыгожаныя разьбой і паліхромнай размалёўкай, уключаюць 6 утвораных расліннымі парасткамі клеймаў — рэльефных выяў святых на зялёным фоне. У двух верхніх клеймах традыцыйная кампазіцыя «Дабравешчанне» заменена выявамі Сімяона Столпніка і Міколы Цудатворца, у ніжніх змешчаны 4 выявы евангелістаў з разгорнутымі Евангеллямі на каленах. Позы святых свабодныя, трактоўка адзення выяўляе формы фігур[2].
Зноскі
- ↑ Віцебскае старажытнасховішча Архівавана 12 снежня 2007.
- ↑ а б Віцебскія царскія вароты. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Віцебскія царскія вароты. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1983.