Галушкі
Галушкі | |
---|---|
| |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
украінская кухня | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галушкі — украінская і славацкая страва з адвараных у кіпені кавалачкаў цеста. У адрозненне ад варэнікаў не маюць начынкі. Галушкі гатуюць як асобную страву або вараць з імі суп.
На Галічыне больш распаўсюджаныя палюшкі — галушкі, у склад якіх уваходзіць адвараная бульба.
Спосаб прыгатавання
[правіць | правіць зыходнік]Цеста для галушак гатуюць на аснове мукі (звычайна пшанічнай ці грэчневай або іх сумесяў), ці манных круп, ці сумесі мукі з бульбай, тварагом, дадаючы яйкі, ваду, соль, цукар. Цеста дзеляць лыжкай альбо раскатваюць да таўшчыні 1,5 см і наразаюць на невялікія квадраты, потым вараць у падсоленым кіпені (або булёне ці малацэ), пакуль не ўсплывуць. Адвараныя галушкі падаюць на стол з растопленым сметанковым маслам альбо са шкваркамі і смажанай цыбуляй.
Перад падачай на стол галушкі можна крыху падсмажыць на патэльні з падагрэтым алеем.
У Славакіі галушкі звычайна падаюцца пасыпаныя авечай брынзай ці іншым струганым сырам, а таксама са шкваркамі. Таксама могуць падавацца з кіслай капустай; у такім выпадку называюцца страпачкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шалимов С. А., Шадура Е. А. Современная украинская кухня, Київ, Техніка, 1977, 320 с., пераклад з украінскай.