Перайсці да зместу

Галіна Аляксандраўна Польскіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Аляксандраўна Польскіх
Дата нараджэння 27 лістапада 1939(1939-11-27)[1][2] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Faiq Hasanov[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых
IMDb ID 0689842
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галіна Аляксандраўна Польскіх (руск.: Гали́на Алекса́ндровна По́льских; нар. 27 лістапада 1939, Масква, СССР) — савецкая і расійская актрыса тэатра, кіно і дубляжу; народная артыстка РСФСР (1979), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1978).

Нарадзілася 27 лістапада 1939 гады ў Маскве. Бацька — Аляксандр Іванавіч Польскіх (1913—1942), загінуў на фронце падчас Вялікай Айчыннай вайны 18 снежня 1942 года пад вёскай Цапкова Варонежскай вобласці. Маці — Зоя Герасімаўна Польскіх, памерла ад туберкулёзу лёгкіх у 1947 годзе. Дзяўчынка пазбавілася маці ў васьмігадовым узросце, але не патрапіла ў дзіцячы дом, бо суседзі знайшлі ў Беларусі яе родную бабулю Ефрасінню Андрыянаўну, і тая пераехала з вёскі ў Маскву дзеля ўнучкі. Галя жыла з бабуляй, якая працавала прыбіральшчыцай у агародніннай краме на Срэценцы, у паўпадвальнай дзевяціметровым пакойчыку.

У 1964 годзе скончыла УДІК (майстэрня С. А. Герасімава і Т. Ф. Макаравай) і была прынята ў трупу Тэатра-студыі кінаакцёра.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 ліпеня 2016.
  2. Galina Polskich // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.