Перайсці да зместу

Галіна Пятроўна Маркіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Пятроўна Маркіна
Дата нараджэння 23 лістапада 1934(1934-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1985(1985-10-27) (50 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Галіна Пятроўна Маркіна (нар. 23 лістапада 1934, Варонеж — 27 кастрычніка 1985) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1976)[1].

Нарадзілася 23 лістапада 1934 года ў Варонежы. Бацька — Пётр Аляксандравіч Маркін (1903—1958), заслужаны артыст БССР (1955); маці — Вольга Сцяпанаўна Захарава (1908—1981), заслужаная артыстка БССР (1955)[2].

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1956, педагог Дз. Арлоў), адначасова — філалагічны факультэт Варонежскага ўніверсітэта. З 1956 года — актрыса Брэсцкага тэатра імя ЛКСМБ, з 1959 года працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы, з 1961 года — у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.

Памерла 27 кастрычніка 1985 года.

Выконвала ролі гераінь у сучасным і класічным рэпертуары. Найлепшыя ролі ў беларускай драматургіі: Зося Савіч, Марозава («Сэрца на далоні», «Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Корзун («Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча), Маці («Зацюканы апостал» А. Макаёнка). З іншых роляў: Жэнька Шульжэнка («Фабрычная дзяўчына» А. Валодзіна), Ксеня («Разлом» Б. Лаўранёва), Соф’я («Зыкава» М. Горкага), Спірыдонава («Шостага ліпеня» М. Шатрова), Марыя Сцюарт (аднайменная п’еса Ф. Шылера), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У. Шэкспіра), Анісся («Улада цемры[ru]» Л. Талстога), Матухна Кураж («Матухна Кураж» Б. Брэхта).

Зноскі

  • Маркіна Галіна Пятроўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 11 т. Т. 7 / рэдкал.: П. У. Броўка і інш. — Мінск, 1973. — С. 20.
  • Ма́ркіна Галіна Пятроўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 465. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 119. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).