Галіч (Кастрамская вобласць)
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||||||
Галіч — горад у Кастрамской вобласці Расіі, на беразе Галіцкага возера. Вузел чыгуначных ліній на Буй, Кіраў, Кастраму. 17,4 тыс. чал. (2010).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў летапісе у 1238 годзе пад назвай Г. Мерскага. У 13 ст. - цэнтр Галіцкага княства, першым князем якога быў брат Аляксандра Неўскага - Канстанцін Яраславіч. У пачатку 2-й паловы 14 ст. Галіч быў далучаны да Маскоўскага княства. З 1788 павятовы горад Кастрамской губерні.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Экскаватарны, металавырабаў, гарбарныя заводы, льнозавод, мэблевая, абутковая і швейная фабрыкі, харчовая прамысловасць (мясакамбінат, масласыразавод і інш.)
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Галіцкі аграрны тэхнікум, педагагічны каледж. Краязнаўчы музей.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Уладзіміравіч Праўдзін (1926—2014) — вучоны ў галіне эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, доктар тэхнічных навук, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978)[3].
Зноскі
- ↑ а б в АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 28. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).