Гандлёвыя рады (Барысаў)
Славутасць | |
Гандлёвыя рады | |
---|---|
54°14′46″ пн. ш. 28°30′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | цагляны стыль[d] |
Дата пабудовы | 1908 год |
![]() |
Гандлёвыя рады — будынак у Барысаве. Размешчаны ў цэнтры Стара-Барысава, па вул. Лапаціна, 38.
Пабудаваны ў 1908 г. з цэглы. Складаліся з 4 карпусоў з 112 крамамі. Захаваўся адзін корпус. Выкарыстоўваецца сучаснымі гандлёвымі прадпрыемствамі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Barysa%C5%AD%2C_Rynak._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281901-17%29.jpg/220px-Barysa%C5%AD%2C_Rynak._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281901-17%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Barysa%C5%AD%2C_Rynak._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281919%29.jpg/220px-Barysa%C5%AD%2C_Rynak._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281919%29.jpg)
Гандлёвыя рады — помнік так званай цаглянай архітэктуры, мастацкая выразнасць якой дасягалася сродкамі маляўнічай муроўкі.
Будынак аднапавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Франтальныя фасады (часткова атынкаваныя) былі расчлянёны рызалітамі, трохвугольнымі франтонамі, арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, адпаведна ўнутранай секцыйнай планіроўцы. Над прафіляваным карнізам рытмічна размешчаны пінаклі (захаваліся 2). У дэкоры выкарыстаны руставаныя лапаткі, падкарнізныя кранштэйны, цягі.
Унутраная прастора будынка падзелена на 2 падоўжаныя палавіны з асобнымі выхадамі. У памяшканнях плоская столь.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін. 11. Гандлёвыя рады // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гандлёвыя рады (Барысаў)