Гаркавічы
Выгляд
|
Гаркавічы[1] (польск.: Harkawicze) — вёска ў Польшчы. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, частка гміны Шудзялова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1921 годзе ў вёсцы было 36 дамоў і 246 жыхароў, усе яны былі праваслаўнымі[2].
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны некаторыя беларускія жыхары вёскі выехалі на сталае жыхарства ў Беларускую ССР, а польскія рэпатрыянты з-за Лініі Керзана прыйшлі на іх месца. Аднак праз дрэннае прыняцце рэпатрыянтамі жыхароў вёскі, планавалася перасяліць усіх ураджэнцаў у БССР, што, аднак, так і не атрымалася[3].
У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводства.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Валошын (1891—1937) — беларускі палітык, адзін з заснавальнікаў БСРГ.
- Сяргей Прытыцкі (1913—1971) — беларускі палітык, камуністычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР.
- Іраіда Царук (нар. Прытыцкая) (1928—2019) — беларускі гісторык, прафесар.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Województwo białostockie // Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych.. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. — Т. 5. — С. 84 (75).
- ↑ Michał Bołtryk. Przestrzenie życia Sergiusza Borowika z Harkawicz(недаступная спасылка). Przegląd Prawosławny (20 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2019. Праверана 12 лютага 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 35.